Нерухомасць11

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца

Сядзіба з уласным выхадам да вады збудаваная ў адной з самых дарагіх і маляўнічых вёсак пад Мінскам.

Фота тут і далей: Realt.by

Вёска Дуброва ў Смалявіцкім раёне яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму была звычайным населеным пунктам. Але ў 1980‑я ўсё змянілася: на рэках Усяжа і Дуброўка з’явілася Дуброўскае вадасховішча, і месца хутка ператварылі ў адзін з папулярных дачных кірункаў пад Мінскам. Ад МКАД — 25 кіламетраў.

За амаль паўстагоддзя вёска істотна разраслася. Калі раней тут была толькі Цэнтральная вуліца, то цяпер — ужо некалькі: Лясная, Падгорная, завулак Набярэжны. Паводле звестак на пачатак 2023 года, у Дуброве жылі 99 чалавек. 

Сёння гэтае месца асабліва любяць мінчукі. Участкі тут лічацца аднымі з самых дарагіх у прыгарадзе, а дамы з відам на ваду доўга на рынку не затрымліваюцца.

Цяпер у Дуброве на продаж выставілі тое, што ў абвестцы Realt.by называюць «рэзідэнцыяй прэміяльнага ўзроўню». Кошт — каля 1,2 мільёна даляраў.

Галоўная «фішка» — уласны выхад да вады і прыватная прыстань на беразе Дуброўскага вадасховішча. З тэрас і панарамных вокнаў адкрываецца від на лес і ваду, а ўся тэрыторыя больш нагадвае невялікі загарадны курорт.

Плошча ўчастка — 30,6 соткі. На тэрыторыі зрабілі ландшафтны дызайн, спартыўную пляцоўку, зону барбекю, праклалі сетку дарожак і арганізавалі адкрытую паркоўку з зарадкай для электрамабіля.

Прадугледжаныя аўтаматычныя вароты, відэаназіранне і ахоўная сігналізацыя.

Асноўны дом — двухпавярховы, з трохметровымі столямі, цёплай падлогай, сістэмай вентыляцыі і кандыцыянавання. Ацяпленне газавае, з магчымасцю дыстанцыйнага кіравання. Ваду падаюць са свідравіны.

На першым паверсе размясцілі вялікую гасцёўню, кухню-сталовую, дзве спальні, санвузел з хамамам, а таксама гараж, кацельню і кладоўку.

На другім паверсе размясціліся дзве спальні, гардэробныя і панарамная тэраса з лежакамі і душавой зонай.

Асобна на пляцы знаходзяцца лазня з купеллю, дом адпачынку з більярдам і PlayStation, вінны дом з вінным склепам, яшчэ адзін асобны склеп і гараж для аўтамабіляў і воднай тэхнікі.

У абвестцы падкрэсліваюць, што праект ствараўся некалькі гадоў і запатрабаваў складаных маналітных і ландшафтных работ. Аўтары сцвярджаюць, што дом прызначаны «для тых, хто цэніць прыватнасць, інжынерную прадуманасць і рэдкія відавыя характарыстыкі каля вады».

Праўда, нават для Дубровы кошт выглядае асаблівым. Для параўнання: на той жа вуліцы цяпер прадаецца катэдж з басейнам плошчай 165 квадратных метраў на ўчастку 11,4 соткі — за 260 тысяч даляраў. Але той — без сваёй прыстані, панарамных відаў і астатніх атрыбутаў «прыватнага курорта».

Каментары1

  • Жора
    02.06.2026
    Не разумею, НН - гэта медыя для гаманцоў рэжыму? Штодня рэкламіруюць нерухомасць у Беларусі коштам за мільён долараў. У каго такія грошы ёсць, акрамя іх? Як хто незалежны ды няправільны быў - даўно адабралі бізнэс.

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць