Меркаванні1919

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў

Вось чатырнаццаць пунктаў, якія вылучае герой 2020 года.

Выява з фэйсбука Кіма Самусенкі

«Пяць з паловай гадоў мяне не было і інфармацыю я атрымліваў праз цікавыя крыніцы — «Саўбелку» там ды іншыя пачвары, — то інфу пра тое, што адбываецца ў свеце, я шукаў паміж радкоў. Таму, калі я прыехаў, мяне здзівіла, што шмат хто ў такім негатыве — тыпу ўсё дрэнна, усё страчана. Давайце так: самае галоўнае пытанне — з якога пункту гледжання разглядаць», — напісаў Кім Самусенка ў сябе ў фэйсбуку.

Пераказваем яго допіс са скаротамі.

Нагадаем, што сям'я Самусенкаў была з тых, якія найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля 2020 года. Кім Самусенка быў асуджаны на 6,5 года калоніі па артыкулах 293, 342, 350 і 352 КК, ягоны брат Аляксей — да чатырох гадоў па артыкулах 293, 341, 342, 350, 352, 354. 

«Такія людзі, як я — якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі, у каго забралі маёмасць — маюць поўнае права казаць, што ўсё дрэнна. Але калі мы ўсё ж трохі забудземся на вось гэтыя персанальныя моманты і паглядзім з пункту гледжання нашых супольных інтарэсаў — агульнаеўрапейскіх, інтарэсаў еўрапейскай цывілізацыі і, адпаведна, інтарэсаў беларусаў (бо, як я лічу, не могуць разыходзіцца інтарэсы цывілізацыі і нацыі з гэтай цывілізацыі), — то ўсё далёка не так дрэнна.

А зараз па пунктах пройдземся, што мне падаецца добрым, а што — не вельмі.

Гаварыць буду пра геапалітыку, пра Беларусь я скажу толькі коратка. Калі сцісла, то з гістарычнай перспектывы я магу сказаць, што ўсё добра і тое, што адбылося, — гэта класна. Так, на жаль, не атрымалася адразу. Шмат хто ў 2020‑м казаў, што гэта будзе марафон, а не спрынт. Я не ведаю, што думалі людзі, якія цяпер незадаволеныя. Можа, яны думалі, што марафон — гэта два месяцы, а не адзін? Не, прабачце, гэта гады і, на жаль, хутчэй за ўсё, яшчэ й кроў, шмат крыві. Ёсць у нас магчымасць, шчыра кажучы, праскочыць «між кропелек» ды прайсці гэты шлях мірам, але гэта даволі ілюзорная магчымасць. А што рабіць, гэта шлях, мы ідзём. Ну, окей, пра Беларусь потым, калі камусьці будзе цікава.

А зараз — да такіх кароткіх, даволі тэзісных асноўных пунктаў: што ж адбылося за гэтыя пяць гадоў? Чаму мне падаецца, што ўсё класна?

1. Еўропа за апошнія гады, пасля 2022-га, пачала адчуваць сваю суб'ектнасць, бо яна да гэтага спала. А тут давялося зразумець, што ёсць пагроза гэтай вось хімеры, якая знаходзіцца на сутыку Еўропы ды Азіі, і што гэтая хімера хоча раскідаць метастазы па ўсім свеце. І Еўропа прачнулася і пачала вяртаць сабе суб'ектнасць, правы, годнасць, сваю ідэнтычнасць вяртаць. Усё рухаецца да таго, каб Еўропа ўжо адчувала сябе дарослай цывілізацыяй, якая сама вырашае свой лёс, а не чакае дапамогі ад кагосьці яшчэ.

2. Другі важны момант — гэта ЗША. Гістарычная падзея — сепарацыя і ўзнікненне суб’ектнасці ў (ну, назавём яе так) паўночнаамерыканскай цывілізацыі.

Больш за 100 гадоў было зразумела, што ў Амерыкі іншы набор каштоўнасцяў, іншыя погляды на жыццё, на бізнес, на фармаванне палітыкі. Нягледзячы на тое, што паходжанне было з Еўропы, з еўрапейскай цывілізацыі, яны адгалінаваліся і сталі асобнай цывілізацыяй. І на нашых вачах яны асэнсоўваюць сябе як незалежная мэтанакіраваная цывілізацыя. І кажуць Еўропе: «Еўропа, мы не заўсёды з табой згодныя», а Еўропа кажа: «І мы з табой не згодныя».

У чым самы вялікі плюс такой сітуацыі? Зараз, калі гэты працэс працягнецца, усё будзе празрыста: гэта дзве розныя цывілізацыі з рознымі мэтамі, якія могуць супрацоўнічаць. Дагэтуль была такая сітуацыя, што ўсе адчувалі, што ёсць разыходжанне ў каштоўнасцях і мэтах, і ад гэтага ўзнікала напружанне, а цяпер гэта прарвалася і ўжо фармалізавалася —асобная цывілізацыя. Гэта значна лепш, чым тое, што было да гэтага.

3. Трэці пункт — гэта Украіна. Больш ніколі Украіна не стане часткай Расеі ці «рускага свету». Больш ніколі Украіна не стане плацдармам для таго, каб Расія дзейнічала яе рукамі ці з яе тэрыторыі. Украінцы канчаткова парвалі са сваім саўковым мінулым.

Цана, якую яны плацяць, — гэта страшна. Але тое, што гэтая краіна канчаткова сфармавала сваю суб'ектнасць як сучасная еўрапейская краіна, а народ, які насяляе гэтую краіну, разумее, хто ён ёсць, — гэта дорага каштуе.

Кім Самусенка з жонкай і дачкой пасля вызвалення. Фота з ягонага фэйсбука

4. Малдова. Калі мяне пасадзілі, там быў Дадон. Але ў Малдове зрабілі выбар, вырашылі, што яны — частка Еўропы. Так, можа, цяжка, там шмат сваіх момантаў, але ўсё — Малдова на нашым баку гісторыі, і гэта класна.

5. Таксама і Арменія зрабіла свой выбар. Ну ок, яны спрабуюць і там, і там, але яны вельмі чотка дэкларавалі, што яны не частка саўка. У іх свае праблемы, хібы, свая складаная гісторыя, але яны — незалежная краіна. Класна.

6. Азербайджан рэальна парваў з Расіяй, і гэта класна.

7. Казахстан. Там усё далёка ад ідэалу, але Назарбаева адагналі ад карыта. Правялі даволі адэкватную змену Канстытуцыі, паціху прыбралі расійскую мову, — вельмі асцярожна, але зноў-такі: Казахстан перастаў быць краінай, якой Расія можа дыктаваць.

Кітай таксама разглядае Казахстан як зону сваіх інтарэсаў. Але ў любым выпадку для нас гэта класна, бо гэта паслабляе ворага.

8. Вугоршчына. Вось-вось я выйшаў, і якраз была пастаўлена кропка ў 16‑гадовым кіраванні краінай псеўдаправым балаболам, які шантажаваў усю Еўропу. 

9. Швецыя ды Фінляндыя ў НАТА — і гэта палепшыла бяспеку гэтага фланга Еўропы.

10. Што яшчэ? Іран. Шкада, што ЗША пакуль не давялі працу да канца і ў Іране не змяніўся рэжым. Але Іран перастаў быць вялікім гульцом: амаль усе проксі Ірана проста выжываюць і не могуць актыўна дзейнічаць, рэгіянальнага ўплыву няма, эканоміка ў дупе (мякка кажучы). 

11. Сірыя. Башар Асад — да пабачэння, і Сірыя, здаецца, стала як мінімум нейтральнай дзяржавай. Што класна, бо раней яна была іранскім проксі з вялікім уплывам Расеі. Да таго ж, сірыйскія бежанцы, якія далёка не ўсе сацыялізаваліся ў Еўропе, пачнуць (далёка не ўсе добраахвотна) вяртацца на радзіму і знімуць ціск на бюджэты еўрапейскіх краін. І гэта таксама плюс.

12. Венесуэла. Так, там далёка не ўсё так класна, і ўсё яшчэ чавісты ва ўладзе, але іх прыструнілі, жорстка прыструнілі, і там будуць змены. Венесуэла, зноў-такі, больш не ёсць ні расейскім, ні кітайскім сатэлітам.

13. Хутчэй за ўсё, хутка Куба. Сітуацыя на Кубе дайшла да таго, што яны вымушаны будуць пайсці на нейкія дамовы.

14. Асобнае пытанне — Афрыка і Лацінская Амерыка. І там уплывы Расіі не растуць. 

Калі вось так падсумоўваць, то за той час, пакуль мяне «не было», агульныя змены, глабальныя змены, яны для нас — для еўрапейцаў, для беларусаў — максімальна пазітыўныя.

Так, колькі людзей загінула і колькі цяжкасцей гэта ўсё выклікае. Але ёсць пазітыў, і яго больш, калі стратэгічна на гэта глядзець».

Каментары19

  • Рэаліст
    03.06.2026
    Так, у іншых краінах стала лепей, нават у той жа Арменіі, а вось для Беларусі я не бачу нічога добрага. Стала толькі горай, нашу краіну яшчэ глыбей запіхваюць на ўсход, ва ўсіх сферах і накірунках.
  • Чытайце першакрыніцы
    03.06.2026
    У тэксце на НН і арыгінальным запісе ёсць розніцы.
  • Кім
    03.06.2026
    Давайце шчыра , рацыя 100%!

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя9

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух7

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць