Свет11

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў

Заснавальніца Wildberries Таццяна Кім падзялілася сваімі парадамі для будучых прадпрымальнікаў.

Таццяна Кім. Фота з яе сацсетак

Таццяна Кім, якая займае 23‑е месца ў рэйтынгу 155 мільярдэраў Расіі па версіі Forbes за 2026 год з багаццем $8,1 млрд, падзялілася бачаннем таго, як бы яна пачынала свой шлях, калі б ёй зараз было 18 гадоў.

Кім заявіла, што калі б зараз ёй было 18 гадоў, то яна пайшла б працаваць у лічбавыя платформы, бо за імі будучыня і «ўжо сучаснасць».

Паводле яе слоў, сёння парог уваходу ў бізнэс радыкальна знізіўся — дастаткова мець смартфон, а маркетплэйсы даюць гатовую інфраструктуру, доступ да мільёнаў кліентаў і інструменты для маштабавання.

Таццяна Кім адзначыла, што ў 18‑гадовым узросце пачала б не з напісання бізнэс-плана, а з трох найважнейшых рэчаў.

1. Атрыманне ведаў — нават калі здаецца, што яны «не пра грошы». Навучанне і адукацыя неабходны незалежна ад таго, што менавіта чалавек вывучае, кажа яна.

2. Пошук ідэі, якая «запальвае» — прадукт або паслуга павінны палягчаць жыццё і вырашаць рэальныя праблемы людзей вакол, а не быць вынікам нейкай «вялікай бізнэс-ідэі».

3. Гатоўнасць памыляцца — вырашэнне праблем, якія ўзнікаюць з-за памылак, з'яўляецца, на яе думку, найлепшай інвестыцыяй у сваю будучыню.

«На самай справе кожная памылка — гэта ўрок. Крызіс — крыніца большага росту, чым у цябе быў да яго. Важна знайсці пункт апоры, сабрацца і ўзяць кантроль над сітуацыяй. Я не крызіс-менеджар па пакліканні, я больш люблю развіваць і прымнажаць, але жыццё навучыла: з самай складанай сітуацыі можна выйсці з новымі сіламі. Дарэчы, вельмі карысна весці ўласны «дзённік памылак» — запісваць, што пайшло не так, і высновы. Праз год вы здзівіцеся, наколькі гэтыя запісы каштоўнейшыя за любы падручнік», — кажа заснавальніца Wildberries.

Прадпрымальніца таксама заўважыла, што бізнэс — гэта не шлях адзіночкі, і каманда адыгрывае вялікую ролю.

Пры выхадзе на лічбавыя платформы Кім раіць не спрабаваць канкураваць з гігантамі ў масмаркеце, а шукаць сваю мікранішу з адданай аўдыторыяй (напрыклад, эксклюзіўныя тавары, персаналізаваныя падарункі або адзенне для сабак рэдкіх парод).

Пры гэтым крытычна важна вучыцца фінансавай і юрыдычнай граматнасці, разумець падаткі.

Таццяна Кім прызналася, што не чакала б «ідэальнага моманту», а спрабавала б розныя нішы, шукала б настаўніка і не баялася б задаваць «дурныя» пытанні.

Яна ўпэўнена, што грошы ў бізнэсе — гэта не мэта, а інструмент:

«Калі ты ствараеш каштоўнасць — грошы прыходзяць. Не наадварот. Я часта даю ў прыклад нашых найлепшых селераў: тыя, хто шчыра любіць сваю справу і думае пра кліента, заўсёды абыходзяць тых, хто прыйшоў толькі зарабіць лёгкія грошы. Давер — гэта самы дарагі актыў, і на яго будаўніцтва сыходзяць гады, затое ён прыносіць стабільны даход на доўгім адцінку. Але наіўна думаць, што без уліку расходаў і даходаў можна пабудаваць устойлівы бізнэс. Вядзіце найпрасцейшую таблічку з самага першага дня — гэта выхавае ў вас звычку да фінансавай празрыстасці, без якой немагчымы маштаб».

Кім дадала, што запусціць паспяховую справу можна ў любым узросце — як у 18, так і ў 50 гадоў, галоўнае — рызыкаваць і рабіць тое, што прыносіць задавальненне.

Каментары1

  • Бізнэс-плян
    02.06.2026
    А я б хацела стаць лідаркай ці чаліняй, калі б мне было 18!

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць