Культура44

Севярынец анансаваў сустрэчу ў Лондане

Экс-палітвязень будзе прэзентаваць сваю кнігу «Беларусь — гэта святое».

Фота з фэйсбука Паўла Севярынца

«Лондан. У Брытанскім парламенце вялікая міжнародная канферэнцыя па Беларусі.

А заўтра — сустрэча з беларускай дыяспарай і прэзентацыя кнігі «Беларусь — гэта святое». Запрашаю беларусаў Вялікабрытаніі — 5 чэрвеня а 18:30, Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Rd N12 8HS)», — напісаў Павел у сваім фэйсбуку.

У кнізе «Беларусь — гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, што Павел маляваў у турмах і калоніі свайму сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.

«Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася. Буду рады бачыць на сустрэчы ўсіх, з кім сябрую пакуль толькі ў сацыяльных сетках — каб, як кажуць, развіртуаліцца», — пісаў Павел Севярынец.

Фота: Радыё Рацыя

Каментары4

  • Беларус
    04.06.2026
    Набыў. Чытаю. Усім раю!
  • 1212
    04.06.2026
    Барацьба скончылася? Пераможцы крывавы рэжым і час надышоў кніжкі пісаць? Або прыдушанае ў зняволенні эга рэлігійнага чалавека, які бачыць усё ў свеце праз прызму яго рэлігійнасці патрабуе выяўлення на старонках? Павага б была, калі б аказвалі дапамогу ВСУ, хоць у нейкім выглядзе, таму што на фронце ва Украіне вырашыцца лёс Беларусі, і яна зусім не залежыць ад таго, што напіша Севярынец ці хто іншы. Маё глыбокае расчараванне былымі палітвязнямі...
  • Беластоцкі
    04.06.2026
    1212, ах вы няшчасныя, Севярынец слаба за вас змагаецца, палітвязні не дагадзілі, вернікі перашкаджаюць жыць, ды і наогул народзец ня той... Зірніце-ка ў люстэрка, можа там прычыну сваіх расчараванняў пабачыце.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць