Грамадства

Новае ў справе затрыманай у Кіеве журналісткі Кардаш: арыштаваныя грошы павінны вярнуць мужу

Расследаванне справы затрыманай сёлета ў Кіеве беларускай журналісткі Іны Кардаш завяршылі, неўзабаве суд павінен пачаць папярэдні яе разгляд.

Іна Кардаш

Следчыя перадалі ў суд абвінаваўчае заключэнне, пасля ацэнкі якога на адпаведнасць патрабаванням украінскага заканадаўства павінны пачаць разгляд справы па сутнасці, піша Радыё Свабода.

Згодна з працэдурай, вызначанай Крымінальным працэсуальным кодэксам Украіны, на папярэднім этапе, то бок па выніках разгляду абвінаваўчага акта, у выпадку наяўнасці падстаў суддзя можа нават закрыць справу. Калі абвінаваўчы акт будзе адпавядаць законным патрабаванням, суд павінен прызначыць дату пачатку разгляду.

Кваліфікацыю злачынства, учыненага Інай Кардаш, не змянілі — Іну Кардаш абвінавачваюць паводле ч. 1 артыкула 114 Крымінальнага кодэкса Украіны (перадача або збор іншаземцам з мэтай перадачы іншаземнай дзяржаве, іншаземнай арганізацыі або іх прадстаўнікам звестак, якія з’яўляюцца дзяржаўнай таямніцай). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з або без канфіскацыі маёмасці.

Кацярына Юсупава, адвакатка Іны Кардаш, ускосна пацвердзіла, што суд у справе яе падабароннай ужо прызначылі, але яна адмовілася назваць дату першага пасяджэння.

«Я без згоды сваёй кліенткі не маю права публікаваць ніякую інфармацыю, звязаную з ёй, нават дату судовага пасяджэння», — сказала Свабодзе адвакатка Кардаш.

Новыя дэталі справы

У канцы мая муж Іны Кардаш звярнуўся ў суд па скасаванне арышту на грошы, знойдзеныя ў яе падчас затрымання — яно адбылося ў цэнтры Кіева, у рэстаране грузінскай кухні Khachapuri Ta Vyno.

У Кардаш тады з сабой было 2 150 даляраў.

Яе муж, добраахвотнік, які служыць у штурмавым падраздзяленні, сцвярджае, што гэта былі ягоныя грошы — у суд ён прынёс квітанцыі па аперацыях аб выдачы ў банкамаце грашовых сродкаў з яго банкаўскай карткі. На гэтай падставе, нягледзячы на пратэст следчага ў справе, суд прызнаў, што грошы належаць мужу Кардаш і пастанавіў скасаваць іх арышт.

Беларуска Іна Кардаш падчас затрымання ў Кіеве, студзень 2026

У пачатку чэрвеня муж паскардзіўся ў суд на следчага праз тое, што той ігнараваў яго звароты з просьбай аб спатканні з жонкай. Суддзя адмовіўся заводзіць справу аб бяздзейнасці следчага, але абавязаў яго «забяспечыць выкананне правоў на сямейнае жыццё». Свабодзе пакуль не ўдалося пацвердзіць факт іх сустрэчы.

Што папярэднічала

Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэнні ў шпіянажы на карысць Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

На момант затрымання Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Паводле следства, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «свядома для яе ажыццяўляў канфідэнцыйнае супрацоўніцтва са спецслужбамі Беларусі».

20 красавіка стала вядома, што суд арыштаваў кватэру Іны Кардаш, каб забяспечыць вядзенне крымінальнай справы.

Расследаванне справы павінна было скончыцца 20 чэрвеня.

У пачатку траўня кіраўнік сакратарыята Каардынацыйнага штабу па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Багдан Ахрыменка паведаміў, што Мінск звяртаўся да Кіева наконт абмену Іны Кардаш.

«Такі сігнал быў, але, акрамя размоў, пакуль нічога няма. Мы адкрытыя для прапаноў. Мы не зацікаўленыя ў тым, каб утрымліваць замежных злачынцаў у нашай краіне, марнаваць на іх бюджэтныя сродкі ў той час, калі нашы незаконна асуджаныя грамадзяне знаходзяцца за кратамі ў нечалавечых умовах. Калі ў камунікацыі з’явяцца практычныя прапановы, мы іх разгледзім», — сказаў Багдан Ахрыменка ў інтэрв’ю агенцтву «Укрінформ».

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі50

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі50

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць