Мяркуецца, што УСУ нанеслі не менш як тры ўдары па прадпрыемстве.

Паводле даных ўкраінскага маніторынгавага канала Exilenova+, УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе (ТАА «Газпрамперапрацоўка») пад Арэнбургам, у прамысловай зоне прадпрыемства зафіксавана некалькі ачагоў гарэння.
Мяркуецца, што УСУ нанеслі не менш як тры ўдары па прадпрыемстве. Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць пра атаку на геліевы завод ТАА «Газпрам здабыча Арэнбург».
Губернатар Арэнбургскай вобласці Яўген Солнцаў заявіў, што над прамысловым прадпрыемствам у абласным цэнтры збілі некалькі БПЛА і што «на месцы працуюць экстранныя службы». Іншых падрабязнасцяў ён не прывёў.
Абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў уведзены ў Арэнбургу, Орску і Ясным.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары