Вайна88

Асноўнай рэакцыяй на Пуціна, Лаўрова, Пяскова ў расійскім тэлеграме стаў клоўн

У настроях расійскага грамадства назіраецца тэктанічны зрух.

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Магчымасць пакідаць рэакцыі засталася не ва ўсіх расійскіх праўладных і праваенных каналах. А там, дзе яна засталася, часта адбываюцца накруткі, часам нават з першых хвілін існавання допісу. Дзейнічаюць і фабрыкі ботаў, якія пакідаюць адпаведныя каменты і накручваюць лайкі пад імі.

Але пасты без накрутак, калі яны пападаюцца, дазваляюць прасачыць эвалюцыі расійскай грамадскай думкі.

Некаторы час назад «клоўны» і «дызлайкі» сталі асноўнай рэакцый у тэлеграм-каналах на любыя з’яўленні і выказванні Дзмітрыя Пяскова, Сяргея Лаўрова, Сяргея Шайгу. У чэрвені гэтага года «клоўн» стаў асноўнай рэакцыяй і на Пуціна.

Вось скрыншоты з лаяльнага Крамлю канала Shot па стане на 24 чэрвеня. Пад паведамленнем пра ўстановачныя заявы Уладзіміра Пуціна: «расійскія войскі наступаюць…», «Кіеў толькі спрабуе рабіць выгляд…» — смех, малпы, дызлайкі. Рэакцыі «клоўн» у асартыменце Shot няма.

А вось рэакцыі на заявы Пуціна і Пяскова ў Z-канале «Беларускі сілавік» па стане на 24 чэрвеня.

«Расійскія войскі наступаюць, занялі Канстанцінаўку…» — клоўны.

«Краіны Захаду рыхтуюць вайну з Расіяй…» — клоўны.

«Сітуацыя для Кіева на фронце горшае дзень пры дні…» — клоўны.

Унутры Расіі СМІ несвабодныя, а сацыялогія перастала быць незалежнай, сацыёлагі скажаюць вынікі сваіх даследаванняў пад ціскам рэпрэсіўных органаў. Змены ў грамадскай думцы даводзіцца адсочваць па ўскосных прыкметах.

Імперыялістычная вайна ва Украіне зайшла ў тупік. Здаецца, менавіта дальнабойныя ўдары, якія Украіна інтэнсіфікавала з вясны гэтага года, змусілі насельніцтва Расіі памяняць сваё стаўленне. Рэчаіснасць, дадзеная ім у адчуванні, разышлася з тым, што кажа Пуцін.

Можна чакаць, што і на апошніх Z-каналах магчымасці выбраць рэакцыі «клоўн» і «гаўно» больш не застанецца. Расійскія ўлады і іх мінскія элементы вераць, што яны могуць сродкамі сацыяльнай інжынерыі трымаць свае народы ў штучна сканструяванай рэальнасці.

Каментары8

  • .
    25.06.2026
    1. Як дакладна аддзялілі пасты без накрутак ад пастоў з накруткамі?
    Я не ведаю. Проста, як версія, і там могуць працаваць інтэрнэт-войскі з іншага боку. Тым больш, ведаем, што існавалі ботафермы добрых рускіх.

    2. Ці можа скептыцызм у Z-каналах быць не прыкметай стамлення ад вайны, а прыкметай большай агрэсіўнай ястрабінай пазіцыі нацыянал-патрыётаў і імперцаў?
  • Рэдактар
    25.06.2026
    ., 1) Калі штодзённа назіраеш за дынамікай рэакцый, робяцца яснымі заканамернасці.
    2) Так, расчараванне ў Пуціне можа перайсці ў падтрымку для радыкальных шавіністаў. Але не забывайце, што аўдыторыя тут згаданых каналаў - і так радыкальныя Z-нікі. Складана сказаць, як будзе эвалюцыянаваць свядомасць "сярэдняга", палітычна пасіўнага расіяніна.
  • Жаданая рэальнасць
    25.06.2026
    Рэакцыі-клоўны і гаўняшкі пад пастамі накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць