Грамадства99

Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Маскоўскай вобласці Андрэем Вараб'ёвым заявіў, што даручыў беларускім памежнікам разам з уладамі Гомельскай і Брэсцкай абласцей прапрацаваць магчымасць спрашчэння доступу для грамадзян Украіны ў прымежныя раёны Беларусі для збору ягад і грыбоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах Лукашэнкі, жыхары ўкраінскага памежжа на працягу многіх гадоў прыязджалі на беларускую тэрыторыю для збору дзікаросаў і атрымлівалі ад гэтага дадатковы заробак — да 5‑6 тысяч даляраў. Лукашэнка адзначыў, што многія ўкраінцы добра ведаюць мясцовыя лясы і балоты, часам нават лепш за беларускіх жыхароў.

«Яны ведаюць лепш за нас гэтыя месцы. Збіралі гэтыя дзікаросы і прадавалі. Мы ж разумеем, што там складана і цяжка», — паспачуваў ён украінцам.

Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы аднавіць такую практыку, нягледзячы на складаную сітуацыю ў рэгіёне. Пры гэтым ён заявіў, што не бачыць істотных пагроз бяспецы, бо беларускія службы здольныя кантраляваць людзей, якія будуць перасякаць мяжу з мірнымі мэтамі.

Раней Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што ўкраінскаму дыпламатычнаму прадстаўніку была перададзена афіцыйная нота з прапановай арганізаваць спрошчаны парадак пропуску грамадзян Украіны для збору дзікарослых ягад, грыбоў і іншых лясных дароў. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, калі б раптам украінцы згадзіліся, для гэтага плануецца выкарыстоўваць тры спецыяльныя ўчасткі пропуску паміж украінскай Ровенскай і беларускай Брэсцкай абласцямі.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка, каментуючы выказванні Лукашэнкі для выдання «РБК-Украіна» нагадаў, што зараз «дзейнічаюць абмежаванні на памежжы».

«Ды і ў цэлым, мяжа з Беларуссю — гэта небяспека ў цэлым», — канстатаваў ён.

Прадстаўнік ДПСУ патлумачыў, што гаворка ідзе як пра пагрозы для ўкраінцаў на тэрыторыі іншай дзяржавы (з боку Беларусі), так і пра рэальныя фізічныя перашкоды.

«Ёсць і мінна-выбуховыя загароды на мяжы з Беларуссю… Ёсць і далейшае нарошчванне інжынернага і фартыфікацыйнага ўмацавання», — паведаміў Дземчанка.

Ацэньваючы заяву Памежнага камітэта Беларусі, прэс-сакратар ДПСУ заўважыў, што «гэта такое, напэўна, задобрыванне з боку Беларусі, у цэлым іх сітуацыі». «І спадзяюцца, што тым самым Украіна… Я не ведаю… Пагодзіцца на такую прапанову».

Але прэс-сакратар ДПСУ падкрэсліў, што пакуль

«Беларусь не спыніць падтрымліваць краіну-тэрарыстку, ніякіх змен па мяжы — не будзе». 

Каментары9

  • Гістэрычнае лета 26-га
    25.06.2026
    Украінскія медыя ўжо рэмонты і будаўніцтва дарог у РБ лічаць доказамі падрыхтавання да вайны.

    Трэба разумець, што ў абодвух бакоў вайны ужо ПТСР у мільёнаў людзей. 5-ы год як ніяк.
  • Найперш не галасі!
    25.06.2026
    Гістэрычнае лета 26-га, рамонт і разбудова аўтамабільных дарогаў, мастоў і пераправаў ў пэўным кірунку ёсць сведчаннем кірунку наступлення або сведчаннем наўмыснай дэзінфармацыі. Не паказное, а рэальнае павелічэнне прапускных магчымасцяў дарогаў, грузападымальнасці мастоў, разбудова паралельных і дубляваных транспартных злучэнняў ніколі не засіаецуа па-за ўвагай вайскоўцаў.
  • Полк Каліноўскага
    25.06.2026
    Цікавая прапанова. Даўно ўжо час наспеў схадзіць у грыбы.

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная21

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць