Аварыя адбылася 25 чэрвеня на вуліцы князя Паскевіча. У выніку сутыкнення будынак атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, піша «Добрушскі край».

На шчасце, ніхто не пацярпеў, бо ў момант здарэння ў хаце людзей не было. Як паведамляецца, уладальнікі толькі нядаўна яе купілі.
Цяпер супрацоўнікі ДАІ, міліцыі і следчых органаў высвятляюць абставіны аварыі, яе прычыны і ступень адказнасці кіроўцы грузавіка.
Каментары