Ежа33

«Сталічныя» абышлі «Алёнку»: беларусы выбралі самыя любімыя цукеркі

Доля беларускіх кандытарскіх вырабаў працягвае расці. Паводле даных МАРГ, у першым квартале 2026 года яна дасягнула 70,5 %. Шмат у чым гэтаму спрыяюць перавагі саміх пакупнікоў.

Каб даведацца, якія прысмакі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю, МАРГ правёў апытанне ў сваім Telegram-канале, піша «Мінская праўда»

У галасаванні прынялі ўдзел больш за 1700 чалавек. Удзельнікам прапанавалі выбраць любімыя цукеркі з ліку самых папулярных беларускіх брэндаў.

Лідарам рэйтынгу сталі цукеркі «Сталічныя» / «Дуэт», якія набралі 34 % галасоў.

На другім месцы размясціўся «Грыльяж» з вынікам 31 %.

Тройку самых любімых прысмакаў замкнула «Алёнка», якая атрымала 26 % галасоў. «Аэрафлоцкія» — 25 %, «Птушынае малако» — 16 %.

Каментары3

  • Недабіты Камунар
    26.06.2026
    Калісьці "знічкі" былі лепшыя напэўна.
    Але набыў пару год таму - і гэта жах.
    Смерць аптымізацыяй інгрыдыентаў.
  • бо
    26.06.2026
    Сталічныя з алкашкай)
  • Люда
    26.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

Урад Расіі дазволіў прадаваць шмурдзяк замест бензіну5

Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць