Музыка99

Дзім Дзімыча больш не будзе

Кампанія нявесткі Лукашэнкі засталася без яшчэ аднаго блогера-мільённіка.

Дзмітрый Сіўчык, вядомы як Дзім Дзімыч

Дзім Дзімыч — папулярны ў дзяцей блогер. Толькі на ютубе ў яго 7 мільёнаў падпісчыкаў, на тыктоку — 2,6 мільёна. Але за любоў да ружовага адзення прарасійская даносчыца Вольга Бондарава і прапагандыст Рыгор Азаронак раней вінавацілі яго ў прапагандзе ЛГБТ. Блогера нават прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка.

Кампанія «Флагман М'юзік», якая звязана з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук, актыўна выкарыстоўвала маладых блогераў для таго, каб праводзіць ідэалагічную працу сярод школьнікаў.

Некалькі гадоў над гэтым плённа працавала трыа, у склад якога ўваходзілі Дзім Дзімыч (Дзмітрый Сіўчык), Анджыліша (Ангеліна Міхалёва) ды Улька Пулька (Ульяна Сталярова).

Яны насілі мерч Лукашэнкі, выступалі на «Марафоне адзінства» ў яго падтрымку і спявалі вясёлыя песні пра любоў да радзімы. А за ўсё гэта атрымлівалі добрыя ганарары, шматлікія рэкламныя кантракты ды гастролі — у тым ліку, і па Расіі. Нават у акупаваны Крым з'ездзілі.

Дзмітрый Сіўчык. Скрыншот відэа

Але летась пачалося дзіўнае. Спачатку праз канфлікт з кампаніі, звязанай з Сялук, сышла Ульяна Сталярова — блогерка, якая стварала вобраз Улькі Пулькі самастойна, яшчэ калі вучылася ў школе, засталася без усяго.

Не без шкадавання Ульяна расказвала, што «Флагман М'юзік» забраў і творчы псеўданім, і ўсе песні, і сацсеткі дзяўчыны.

На замену ёй «Флагман М'юзік» знайшоў іншую дзяўчыну — 15‑гадовую мінскую школьніцу з сям'і вайскоўцаў Арыну Раманаву.

Але поспехі ў Арыны пакуль сумныя. Яна атрымала ў спадчыну YouTube-канал Сталяровай з больш чым 3 мільёнамі падпісчыкаў. Але песні новай Улькі Пулькі не набіраюць і 2 тысяч праглядаў. А каментатары патрабуюць вярнуць папярэднюю дзяўчыну.

Сама ж Ульяна пачала сваю гісторыю з нуля — спачатку як Ульяна Сталярова, потым як Ульяна Пуля.

Па шляху Ульяны пайшла і іншая блогерка «Флагман М'юзік» — Анджыліша. Тая сёлета ў студзені запісала відэа, у якім плакала, распавядаючы пра канфлікт з лэйблам.

Адносна нядаўна яна змагла неяк дамовіцца з «Флагман М'юзік», каб тыя дазволілі ёй аднавіць на музычных пляцоўках песні, якія Ангеліна запісвала ўжо пад новым псеўданімам Анджы.

І вось цяпер сышоў апошні з гэтых трох мушкецёраў лукашэнкаўскай рэкламы сярод дзяцей.

Імаверна, улічваючы вопыт сябровак, Дзмітрый Сіўчык вырашыў сысці з «Флагман М'юзік» без скандалу. Ён запісаў нейтральнае відэа, у якім распавёў, што Дзім Дзімыча больш існаваць не будзе:

— Я думаю, амаль кожны памятае хлопца ў ружовай панамцы, які спявае дзіцячыя песні. За пяць гадоў на мае сацыяльныя сеткі падпісалася больш за 10 мільёнаў чалавек. Але пара расці. Я ўпэўнены, што хлопцы і дзяўчынкі, якія глядзелі мяне ў дзяцінстве, ужо выраслі. Разам з вамі вырас і я. Надышоў час пакінуць вобраз і быць з вамі сапраўдным. З гэтага дня я пачынаю новы шлях — шлях Дзімы Сіўчыка. І гэты шлях не толькі пра блогерства і працу ў кадры (і па-за кадрам). Але пра ўсё паступова.

Ён не кажа ні слова пра разрыў працоўных адносін з «Флагман М'юзік». Але з афіцыйнага сайта лэйбла хлопец знік — яшчэ ў маі ён быў на другім месцы ў спісе самых паспяховых праектаў (пасля блогера Улада Кабякова). Прыбралі Сіўчыка і з інстаграма кампаніі.

Як даведалася «Наша Ніва», хлопец сапраўды пакінуў «Флагман М'юзік» і цяпер плануе займацца сваім прасоўваннем самастойна. Таксама Сіўчык спрабуе сябе і ў якасці прадзюсара — зараз ён займаецца раскруткай школьніцы-блогеркі Дар'і Петруковіч, якая выступае пад псеўданімам Даша Darimi.

@sivchikmusic

Начинаем новый путь

♬ оригинальный звук - Дима Сивчик

Каментары9

  • Такі вось вынік будзе
    26.06.2026
    "сябруйце" з праклятым вывадкам лукашенко, у выніку падмануць, абалгуць, адбяруць усё, ды яшчэ і за краты кінуць...
  • Юлія
    26.06.2026
    Паехаць у акупаваны Крым??!!!(( Гэта паказвае у́жо маральныя якасці чалавека
  • Гражданин РБ
    26.06.2026
    Все к чему прикасаются наши чиновники и их детки превращается в дерьмо :(

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў55

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў55

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць