Грамадства

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

Вядомыя спартыўныя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка 19 ліпеня, у дзень правядзення фінальнага матча чэмпіянату свету, запрашаюць беларусаў правесці гэты дзень разам.

«19 ліпеня будзем не толькі глядзець фінал на трох вялізарных экранах. Акрамя гэтага, зладзім турніры па кікеры і FC26 на PlayStation, а таксама некалькі крутых дабрачынных розыгрышаў з класнымі падарункамі.

Дзетак таксама бярыце з сабой (да 14 гадоў уваход вольны) — для іх будуць працаваць забаўляльныя зоны.

У кошт квітка ўжо ўключаны бакал піва ці безалкагольны напой, а таксама пачастунак ад Burgerlab — каб футбольчык глядзеўся яшчэ лепш. І не хвалюйцеся: галодным ніхто не застанецца, бо на пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт з прыемнымі коштамі для нашых госцікаў», — пішуць арганізатары мерапрыемства.

Яго праграма:

  • 17:00 — адкрыццё дзвярэй;
  • 17:40 — разгоны пра чэмпіянат свету з топавымі экспертамі;
  • 18:50 — футбольны квіз ад Bernard Show з крутымі падарункамі;
  • 20:30 — пачатак прагляду фіналу з беларускім каментаром Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі.

Кошт квітка — 130 злотых, набыць іх можна тут. 

Месца правядзення — Loft 44 (Powązkowska 44).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць