Свет11

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася

З 25 мая новых выпадкаў захворвання не рэгістравалася, а апошні пасажыр завяршыў каранцін.

Лайнер MV Hondius. Фота: Cruise Mapper

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што ўспышка хантавіруса на круізным лайнеры завяршылася. Паводле слоў генеральнага дырэктара СААЗ Тэдраса Адханама Гебрэесуса, апошні пасажыр судна MV Hondius завяршыў перыяд каранціну, атрымаў адмоўны вынік тэсту на хантавірус і вярнуўся дадому, піша Бі-бі-сі.

З 25 мая новых выпадкаў захворвання не рэгістравалася. «СААЗ лічыць успышку хантавіруса завершанай», — дадаў кіраўнік арганізацыі.

Успышка, у выніку якой 13 чалавек заразіліся і трое памерлі, была выклікана вірусам «Анд» — рэдкім штамам хантавіруса.

Нагадаем, што круізнае судна MV Hondius выйшла ў мора з Аргенціны 1 красавіка. 11 красавіка, калі судна знаходзілася ў акіяне паміж Аргенцінай і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, памёр першы хворы. 26 красавіка ў Ёханэсбургу (ПАР) памерла яшчэ адна пасажырка. 2 мая, зноў на борце судна, памёр трэці пасажыр.

10 мая судна было пастаўлена на прыкол каля порта Тэнэрыфэ. Пасажыры, якіх раней не эвакуявалі па медыцынскіх паказаннях, сышлі на бераг і неўзабаве былі адпраўлены самалётамі ў краіны свайго грамадзянства.

Раней СААЗ паведаміла, што першыя два носьбіты віруса перад пасадкай на судна падарожнічалі па Аргенціне, Чылі і Уругваі. Іх паездка, як адзначала СААЗ, адбывалася «ў межах тура па назіранні за птушкамі, які ўключаў наведванне месцаў пражывання відаў пацукоў, што з’яўляюцца вядомымі пераносчыкамі віруса».

Спецыялісты ў галіне аховы здароўя мяркуюць, што ў гэтым выпадку вірус, магчыма, перадаваўся паміж людзьмі, якія знаходзіліся ў цесным кантакце.

У чацвер СААЗ паведаміла, што 33 краіны і тэрыторыі ўзялі пад назіранне больш за 650 чалавек, якія кантактавалі паміж сабой. Арганізацыя заявіла, што будзе працягваць супрацоўніцтва з урадамі і партнёрскімі арганізацыямі, каб лепш зразумець, як развівалася як гэтая ўспышка, так і хантавірус у цэлым.

Доктар Дыяна Рохас Альварэс з СААЗ, выступаючы на брыфінгу, сказала: «Вірус «Анд» і іншыя хантавірусы па-ранейшаму ўяўляюць пагрозу для грамадскага здароўя ў Паўднёвай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах, дзе яны з’яўляюцца эндэмічнымі». Эндэмічныя вірусы пастаянна прысутнічаюць у навакольным асяроддзі.

«Нам неабходна і далей адсочваць гэты вірус і рыхтавацца да яго магчымага далейшага распаўсюджвання», — адзначыла прадстаўніца СААЗ.

Каментары1

  • Fer
    03.07.2026
    Хотели людей ещё на один вирус развести. Не получилось в этот раз

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам14

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ8

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

У Беларусі ўпершыню сталі выкарыстоўваць беспілотныя грузавікі1

Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе5

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам14

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць