Грамадства

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў

У Лагойскім раёне мужчына напаў на вучаніцу 9‑га класа, якая вярталася дадому пасля валейбольнай трэніроўкі. Дзяўчына аказала супраціўленне, але нападнік усё ж здолеў забраць яе тэлефон, піша «Мінская праўда».

Скрыншот з відэа Лагойскага РАСК

Здарэнне адбылося 20 лістапада ў аграгарадку Астрошыцы. Мясцовы жыхар заўважыў на вуліцы школьніцу з тэлефонам у руцэ і вырашыў яго адабраць. Да нападу ён падрыхтаваўся загадзя: схаваў твар пад медыцынскай маскай і напаў на дзяўчыну са спіны.

Падчас барацьбы абодва скаціліся ў яр. Школьніца супраціўлялася, а тэлефон выпаў у яе з рук. Мужчына ў паніцы схапіў гаджэт і ўцёк. Дзяўчына дабралася дадому і паведаміла пра напад у міліцыю.

Пасля ўцёкаў мужчына паспрабаваў схаваць сляды злачынства: спаліў абутак і верхнюю вопратку, а тэлефон выкінуў у невядомым месцы. Неўзабаве яго затрымалі. Падчас апазнання дзяўчына пазнала нападніка па голасе, целаскладзе і рысах знешнасці. На допыце мужчына прызнаўся ў злачынстве, а затым паказаў на месцы, як усё адбылося.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за разбой і змясцілі ў следчы ізалятар. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі ФОТЫ1

На востраве ў Ціхім акіяне захаваўся адзіны ў свеце экзэмпляр рэдкага дрэва. Від спрабуюць уратаваць1

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

Кубракоў прапанаваў перад здачай экзаменаў на правы вазіць прэтэндэнтаў на месцы смяротных ДТЗ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць