Кантракт заключаны на чатыры гады.

Фота: Abbie Parr / AP
Юрген Клоп падпісаў кантракт з Германскай федэрацыяй да ліпеня 2030 года, напісаў у сваіх сацсетках вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана.
Юрген Клоп з 2008 па 2015 гады ўзначальваў дортмундскую «Барусію», з якой двойчы стаў чэмпіёнам Германіі
З 2015 па 2024 гады ўзначальваў англійскі «Ліверпуль», з якім у 2020 годзе выйграў англійскую прэм'ер-лігу («Ліверпуль» не перамагаў у чэмпіянаце з 1990 года), Лігу чэмпіёнаў у 2019 годзе, Кубак Англіі, два Кубка Лігі — усяго восем трафеяў.
Перад Клопам Германіяй кіраваў Юліян Нагельсман. На ЧС-2026 зборная сенсацыйна вылецела ў 1/16 фіналу па пенальці ад Парагвая.
Каментары