Грамадства22

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом

Беларуска вярнулася з адпачынку на Занзібары і падчас распакоўкі рэчаў выявіла ў сваім чамадане нечаканы сувенір — маленькага гекона.

Дзяўчына апублікавала фота малога турыста ў Threads і падзялілася гісторыяй: «Зляталі на Занзібар. Вярнуліся дадому. Разбіраем чамадан — а адтуль выходзіць ГЕКОН. То-бок мы куплялі квіткі, праходзілі пашпартны кантроль, ляцелі некалькі гадзін… а гэты таварыш проста абраў тарыф «багаж». Цяпер тэрмінова шукаем, куды ўладкаваць нашага нелегальнага турыста, бо беларускі клімат відавочна не ўваходзіў у яго планы».

Паводле слоў аўтаркі, у гатэлі такія яшчаркі спрытна бегалі па сценах і лавілі камароў.

У каментарыях карыстальнікі пачалі актыўна прапаноўваць варыянты, што рабіць з незвычайным госцем, і жартаваць з яго прыгод:

«Пралічыўся, але дзе. Думкі гекона».

«Без ведання мовы яму будзе складана».

Некаторыя прапаноўвалі пакінуць гекона проста ў кватэры:

«У нас яны проста дома жывуць, самі кормяцца, у гэтым годзе тры штукі. Можна проста выпусціць, хай тусуецца».

Каментары2

  • Жвір
    26.07.2026
    Трымаць у хаце, вялізная адказнасьць, жывёла абмяжоўвае магчымасьці, бо патрабуе дагляду. Як мінімум, у запой ужо ня пойдзеш, бо яму ж патрэбна твая ўвага... Таксама й ад'ехаць кудысьці складана. А купіць яму адваротны білет на Занзібар ? Не ? Можа ў заапарку якім спатрэбіцца ?
    ПС. Турыстам, што наведалі Занзібар, раю прайсьці медычную праверку на малярыю, каб не было сюрпрызаў, бо гэтае во стварэньне ня факт, што ўсіх камароў там адлавіла, у гатэлі тым... Калі хвароба ўжо заявіць аб сабе сама, на лекаваньне можа й жыцьця не хапіць. Асабліва, калі гэта варыянт «А».
  • Млекопитающися
    26.07.2026
    Каб мне гадоў 30 меньш было разам з геконам не супраць пажыць.эх дзе мае гады.на сам рэч я пра тое Дзяўчаткі іХлопцы я рад за усіх хто вяртаецца дамоў не у труне і зараз я не пра яшчарку пра таго каго яна есць

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць