Грамадства2424

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Забойца Аляксандр Юруш крычаў, што беларус — «нацыст» і «фашыст». І дабіваў яго табурэткай.

Забойца Аляксандр Юруш. Яго спачатку не ўзялі на фронт праз гепатыт C, але з СІЗА ён усё ж запісаўся на вайну

49‑гадовы беларус Валерый (прозвішча невядома) жыў у расійскім Пскове ўжо даўно, яшчэ з 1990-х. Перабраўся туды адразу пасля школы. Апошнім часам Валерый жыў у свайго траюраднага брата, падзарабляў на будоўлях. Знаёмыя апісвалі яго як добрага і спагадлівага чалавека, схільнага, праўда, да злоўжывання алкаголем. У Беларусі ў яго засталіся маці, бацька і брат.

У Расіі Валерый захоўваў сваю беларускую ідэнтычнасць і нават лічыў сябе нацыяналістам. Аднак нічога радыкальнага за гэтым не стаяла. Як патлумачыў у судзе яго брат, нацыяналістычныя погляды Валерыя былі бяскрыўднымі і зводзіліся да сцвярджэнняў пра абавязак іншых нацый паважаць беларускую нацыю.

Аднак нават гэта ў выніку прывяло да бяды.

Трагедыя разыгралася ў ноч на 5 сакавіка 2024 года ў адным з пскоўскіх інтэрнатаў. 39‑гадовы мясцовы жыхар Аляксандр Юруш, які разам з беларусам працаваў на будоўлі, чарговы раз прычапіўся да яго.

Яшчэ за некалькі месяцаў да таго ён казаў брату Валерыя, што ў таго «доўгі язык» і што калі-небудзь ён яго за гэта «прыб'е».

Так і здарылася. Позна ўвечары 4 сакавіка п'яны Юруш ішоў праведаць знаёмага, які жыў у суседнім пакоі. У калідоры пятага паверха ён сутыкнуўся з Валерыем — таксама п'яным. Успыхнуў канфлікт: паводле паказанняў Юруша, праз ранейшыя «нацыяналістычныя выказванні» беларуса. Юруш двойчы ўдарыў Валерыя кулаком па галаве, той упаў, а Юруш пайшоў у пакой да знаёмага.

Праз некалькі хвілін туды ж зайшоў Валерый — і, як сказана ў прысудзе, «стаў настойваць на сваім праве быць нацыяналістам». Сведкі, якія выпівалі ў пакоі, расказалі: Юруш крычаў на Валерыя, называючы яго «нацыстам» і «фашыстам», а потым пачаў збіваць — кулакамі і нагамі па галаве і тулаве, не менш за 15 удараў за тры-пяць хвілін.

П'яны Валерый нават не супраціўляўся. Жанчына, гаспадыня пакоя, спрабавала спыніць збіццё, але Юруш, сыходзячы, схапіў драўляную табурэтку і з усёй сілы ўдарыў ёю Валерыя па галаве — экспертыза потым налічыла не менш за тры такія ўдары.

Забойца Аляксандр Юруш

Пасля бойкі, як ні дзіка гэта гучыць, Валерый папрасіў прабачэння, выпіў чарку гарэлкі і лёг спаць на падлогу каля дывана. Ад выкліку хуткай адмовіўся. Сабутэльнікі накрылі яго коўдрай. Прачнуўшыся вечарам наступнага дня, кампанія зразумела, што беларус мёртвы. Ён памёр там жа, на падлозе, ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы — кровазліцця пад цвёрдую мазгавую абалонку. Эксперты налічылі на яго целе сляды не менш чым 21 траўматычнага ўздзеяння.

Асобу загінулага паліцыя вызначыла па даведцы аб страце дакументаў, якая ляжала ў яго ў кішэні. Брат даведаўся пра смерць Валерыя з навін у інтэрнэце — у паведамленні згадвалася, што загінуў грамадзянін Беларусі, — і сам патэлефанаваў у паліцыю. Менавіта ён апазнаў цела, арганізаваў яго дастаўку ў Беларусь і прысутнічаў на пахаванні: бацькі Валерыя прыехаць у Расію не змаглі праз узрост і стан здароўя.

Юруш віну прызнаў цалкам, напісаў яўку з павіннай і ў судзе зрабіў выгляд, што раскайваецца.

12 лютага 2025 года Юрушу вынеслі канчатковы прысуд — 8 гадоў 8 месяцаў калоніі строгага рэжыму за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якая пацягнула смерць (ч. 4 арт. 111 КК РФ). Брату загінулага суд прысудзіў каля $4000 кампенсацыі, хоць той прасіў утрая больш.

Зрэшты, да калоніі забойца так і не даехаў. Ужо праз тыдзень пасля прысуду яго ўрачыста адпраўлялі на фронт.

«Трэба абараняць сваю радзіму. У мяне там ваююць браты. І сам таксама хачу. Я таксама павінен абараняць сваю радзіму, кожны мужчына павінен яе абараняць. Як бы калі ў яго ёсць такая магчымасць», — заявіў будучы акупант.

У афіцыйных спісах загінулых імені Аляксандра Юруша пакуль што няма.

Забойца Аляксандр Юруш

Каментары24

  • усходнія "браты"
    26.07.2026
    100% хатекрайм , усходнія "браты"
  • Руслан
    26.07.2026
    Этот россиянин мог бы переехать в Беларусь и сделать тут карьеру. Участвовал бы, как почётный гость, в программах Азарёнка, Гигина ... В силовики пошёл бы.
  • як ў 1917-1991
    26.07.2026
    Армянам, Казахам, Кіргізам і нам, сёння дужа цяжка, пад маскоўскім імперска- драпежным ціскам , але Кітай ужо пачынае вяртаць сябе ўсходняю Сібір, Турцыя Черкасію, Фінляндыя Карэлію, Лука Смаленск, Страдуб і Усходняю Прусію, Японія 4 выспы, ужо хутка пачнецца самае цікавае (як ў 1917-1991) , не цягне джучы пражэкт болей

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць