Здарэнні44

Даверлівая мінчанка скінула арандатарам з Расіі копію свайго пашпарта. А тыя цішком прадалі яе кватэру коштам $90 тысяч

Зрабілі фальшывую даверанасць на сваё імя, заверылі яе ў натарыуса ў Балгарыі — і наперад.

Ілюстрацыйнае фота

У сакавіку 2019 года да мінчанкі, якая здавала сваю кватэру ў Маскоўскім раёне за $450 на месяц, звярнуліся кліенты: «рыэлтар Аляксандр» і «Наталля з Ніжняга Ноўгарада».

Жанчына расказала кранальную гісторыю — маўляў, працуе ў расійскай фірме, што спецыялізуецца на медпрэпаратах, хоча перавезці ў Мінск 10‑гадовага сына, а арэнду будзе аплачваць кампанія. Праўда, для гэтага «працадаўцу» нібыта патрэбная копія пашпарта ўласніцы. Тая нічога не западозрыла і перадала копіі дакументаў на кватэру, свайго пашпарта і ключы. «Наталля» нават папрасіла не заключаць афіцыйны дагавор праз ЖЭС.

Кватэру арандатары амаль не выкарыстоўвалі — гаспадыня, прыходзячы па грошы, здзіўлялася ідэальнаму парадку. А ў гэты час парачка рыхтавала аферу: яны зрабілі падробленыя расійскія пашпарты з уклеенымі сваімі фота і фальшывую даверанасць, нібыта выдадзеную натарыусам у балгарскай Варне, паводле якой уласніца даручае «прадаць» сваю кватэру.

10 мая 2019 года махляры прыйшлі ў Мінскае гарадское агенцтва па дзяржрэгістрацыі і за 45 хвілін аформілі куплю-продаж: жанчына выступала ад імя ўласніцы па даверанасці, мужчына — як «пакупнік». Рэгістратара падробкі не насцярожылі: быў і апастыль, і натарыяльна завераны пераклад. Так кватэра коштам каля $90 тысяч афіцыйна перайшла да чалавека, якога не існуе, — пашпарт «пакупніка» таксама быў фальшыўкай.

Выкрылася ўсё выпадкова: махляры паспрабавалі кватэру перапрадаць, і патэнцыйная пакупніца, якой «гаспадар Анатоль» адмовіўся паказваць дакументы, звярнулася да вахцёркі дома. Старшыня таварыства ўласнікаў патэлефанавала сапраўднай гаспадыні. А канчаткова жанчына даведалася, што яе кватэра «прададзеная», у падатковай, куды прыйшла аформіць выплату падатку ад арэнды.

Беларускі суд прызнаў здзелку нікчэмнай і вярнуў ёй права ўласнасці.

Следства высветліла, што за «Наталляй» і «Аляксандрам» хаваліся расіяне Марына Марава і Канстанцін Башарын. Прычым для Маравай гэта была адпрацаваная схема: у тым жа 2019 годзе яна гэтак жа «ўвяла» кватэру ў расійскай Кастраме — зняла яе па падробленым беларускім пашпарце, перарэгістравала на сябе і паспела прадаць маладой сям'і. Пакупнікі даведаліся, што купілі чужую кватэру, калі сустрэлі ў ёй сапраўдных гаспадароў.

Беларуская пракуратура перадала справу расійскім калегам. 13 снежня 2024 года Ленінскі раённы суд Кастрамы прызнаў абаіх вінаватымі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Марава атрымала з улікам ранейшага прысуду 5 гадоў 4 месяцы калоніі, Башарын — паўтара года. Праўда, з залічэннем ужо адседжанага тэрміну абаіх вызвалілі проста ў зале суда — пакаранне палічылі цалкам адбытым. Віну яны так і не прызналі.

Каментары4

  • Логіка
    28.07.2026
    Гэта другое, Мінскае гарадское агенцтва па дзяржрэгістрацыі тады хто?
  • Угу
    28.07.2026
    Там видимо и агенство в доле.Они бы еще доверенность из Гондурса или Сомали принесли с фальшивым паспортом
  • Нуль
    28.07.2026
    Логіка, да это лютый фэйл. По каким-то нарисованным на коленке документам без хозяина за час переоформить квартиру. Кстати, с каких пор стали признавать доверенности выданные за рубежом? Или дискриминация только беларусов касается?

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць