Вайна11

УСУ ўдарылі па стратэгічнай нафтабазе Расіі за 1300 кіламетраў ад мяжы

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што 27 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па камбінаце «Прыярытэт» у пасёлку Барок Удмурцкай Рэспублікі ў Расіі. Паводле ўкраінскага боку, гэты аб'ект знаходзіцца больш чым за 1300 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны.

Фота ілюстрацыйнае

Як сцвярджаецца ў паведамленні Генштаба УСУ, пасля атакі на тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар.

Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што камбінат «Прыярытэт» уваходзіць у сістэму дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву Расіі і лічыцца стратэгічным аб'ектам закрытага тыпу, які ахоўваецца ваенізаванымі падраздзяленнямі. Па інфармацыі Генштаба, прадпрыемства выконвае функцыі буйной нафтабазы дзяржаўнага значэння, дзе доўгатэрмінова захоўваюцца запасы паліва, нафтапрадуктаў і змазачных матэрыялаў на выпадак надзвычайных сітуацый або ваенных патрэб.

Пакуль што расійскія ўлады афіцыйна не паведамлялі пра атаку на гэты аб'ект і не каментавалі заяву ўкраінскага боку.

Акрамя таго, Генеральны штаб Украіны паведаміў, што 27 ліпеня і ў ноч на 28 ліпеня былі нанесеныя ўдары па складзе матэрыяльна-тэхнічных сродкаў і складзе паліўна-змазачных матэрыялаў каля населенага пункта Ічкі ў акупаваным Крыме, а таксама па складзе расійскіх беспілотнікаў у раёне Чырвонапапоўкі ў Луганскай вобласці.

Каментары1

  • Ян
    28.07.2026
    Дзякуй
    Слава ЗСУ 👍💪✊

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць