Свет22

ЗША вырашылі скараціць маштаб вучэнняў з Паўднёвай Карэяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што незадаволены ўдзелам ЗША ў вайсковых вучэннях з Паўднёвай Карэяй і даручыў кіраўніку Пентагона Піту Хегсэту скараціць маштаб сумесных манеўраў.

Фота: Andrew Harnik/Getty Images 

Вучэнні Ulchi Freedom Shield, накіраваныя на стрымліванне КНДР, пачаліся ў панядзелак, піша Бі-бі-сі.

«Улічваючы мае вельмі добрыя стасункі з Кім Чэн Ынам з Паўночнай Карэі (апошні раз лідары сустракаліся ў 2019 годзе), я незадаволены тым, што Злучаныя Штаты яшчэ даўно пагадзіліся ўдзельнічаць у сумесных ваенных вучэннях з Паўднёвай Карэяй», — напісаў Трамп у Truth Social.

Ён таксама паскардзіўся, што Сеул адмовіўся далучыцца да ЗША ў вайне з Іранам.

«Я нядаўна спытаў у прэзідэнта Паўднёвай Карэі, ці не хочуць яны далучыцца да нас у справе дэнуклеарызацыі Ісламскай Рэспублікі Іран, на што яны адказалі: «Не, дзякуй!»»

«Гэтыя вучэнні не толькі каштуюць дорага — прычым большую частку выдаткаў, як звычайна, аплачваюць ЗША, — але і пасылаюць зусім недарэчны і варожы сігнал краіне, якая за час прэзідэнцтва Дональда Трампа не несла пагрозы і праяўляла павагу», — дадаў амерыканскі лідар.

Трамп сказаў, што адмяняць вучэнні, якія працягнуцца яшчэ 11 дзён, ужо занадта позна, таму ён загадаў міністру абароны «істотна скараціць» іх маштаб.

На мінулым тыдні вайсковае камандаванне ЗША і Паўднёвай Карэі правяло супольную прэс-канферэнцыю, прысвечаную вучэнням. На ёй было абвешчана, што сёлетнія манеўры маштабам не будуць саступаць вучэнням мінулых гадоў: у іх возьмуць удзел каля 18 тысяч паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

У мінулую суботу прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён прапанаваў Паўночнай Карэі пачаць перамовы аб заканчэнні вайны, якая фармальна працягваецца ўжо больш за 70 гадоў.

«Давайце адкінем наша імкненне пагражаць адзін аднаму і, як непасрэдныя ўдзельнікі, пачнём дыскусію аб заканчэнні гэтай працяглай вайны», — сказаў прэзідэнт Лі на цырымоніі з нагоды гадавіны вызвалення Карэі ад японскай акупацыі падчас Другой сусветнай вайны.

«Дзякуючы гэтаму, магчыма, удасца абмеркаваць і эфектыўныя меры, з дапамогай якіх можна будзе спыніць развіццё ядзерных сродкаў Паўночнай Карэі», — дадаў Лі.

КНДР цвёрда заяўляе, што не мае намеру адмаўляцца ад свайго ядзернага арсеналу.

Каментары2

  • Axel Justas
    17.08.2026
    Карацей, дзе й былі ў ЗША сябры ў свеце - ўсіх руды кловун кінуў. Затое з пуцінымы, кімамі ды іншымі 'дэбіламі планеты' ў яго свет ды любоў, бо яны ж класныя хлопцы.
  • выходит так
    17.08.2026
    Axel Justas, выходит так.
    Лапидарии они такие, всюду одинаковые....

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць