Здарэнні55

Аферысты развялі мінскага банкіра

У сталічную міліцыю звярнуўся менеджар аднаго з банкаў, якога на працягу тыдня «апрацоўвалі» тэлефонныя ашуканцы. Вынік быў катастрафічным: мужчына не толькі аддаў кур'еру 35 тысяч даляраў асабістага ашчадку, але і набраў крэдытаў на 140 тысяч рублёў.

Спачатку мужчыну ашукалі па схеме «Белпошта», выманіўшы код з SMS пад выглядам дастаўкі заказнога ліста.

Затым ілжэправаахоўнік распавёў мінчуку пра пералічэнне ад ягонага імя грошай злачынцу за мяжу, праз што нібыта заведзена крымінальная справа.

Дзеля доказу сваёй невінаватасці пацярпелы пагадзіўся «прайсці праверку Нацбанка». Ён перадаў дзяўчыне, якую лічыў пазаштатным інкасатарам, каля 35 тысяч даляраў ашчадку. Акрамя таго, узяў у розных банках тры крэдыты на агульную суму 140 тысяч рублёў і таксама аддаў аферыстам.

Калі махляры перасталі выходзіць на сувязь, ахвяра звярнулася ў міліцыю.

Міліцыянты затрымалі кур’ерку. Яе таксама ашукалі махляры. Грошы не вярнулі, яны пайшлі далей па крымінальным ланцужку.

Каментары5

  • Hooch
    17.08.2026
    Ўважаю, што гэтых усіх махляроў "крышуюць" мянты. Каб ён не аддаў дык можа б у хуткім часе была нейкая інфа альбо аб крымінальнай справе, альбо яшчэ аб нечым
  • Hans
    17.08.2026
    Бабуля, чаму адразу дурны? Уся краіна у страху, які паралізуе волю і розум. Гэтым і карыстаюцца ашуканцы
  • been
    17.08.2026
    Бабуля, ці ашуканцы і ёсць дзяржава?

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць