У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго
Кіроўца легкавіка ў бальніцы.

Сёння ў Горацкім раёне 59‑гадовы кіроўца аўтакрана на закругленні дарогі не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen.

Абедзве машыны з’ехалі ў кювет. Аўтакран упаў на легкавік.
У выніку аварыі 59‑гадовы кіроўца легкавіка атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Каментары