У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам
Суседка паскардзілася паліцыі.

Суд у Санкт-Пецярбургу (Расія) прызнаў вінаватай беларуску Ірыну Глазунову ў дробным хуліганстве і прызначыў ёй адміністрацыйны арышт на двое сутак — за тое, што яна лаялася матам у пад'ездзе дома, калі засталася без вопраткі пасля сваркі з сужыцелем.
Здарэнне адбылося 21 студзеня 2025 года каля 19:00 у адным з дамоў Неўскага раёна Пецярбурга. Паводле матэрыялаў справы, сужыцель Глазуновай зачыніў дзверы кватэры і не пускаў яе назад. Жанчына засталася на лесвічнай пляцоўцы першага паверха ў адной толькі майцы — як яна патлумачыла суду, штаны яна парвала, пакуль знаходзілася ў пад'ездзе. Абураная, яна пачала выказвацца нецэнзурна.
На шум выйшла суседка В. Сцяпанава. Убачыўшы Глазунову без вопраткі, яна зрабіла ёй заўвагу, аднак тая не рэагавала і, наадварот, перагароджвала суседцы шлях, не даючы прайсці.
У гэты момант па двары праходзіў супрацоўнік паліцыі, да якога Сцяпанава і звярнулася па дапамогу. Беларуску затрымалі і даставілі ў аддзяленне паліцыі.
У судзе жанчына віну прызнала і паабяцала, што такое больш не паўторыцца. Суд прызначыў Глазуновай арышт на двое сутак, якія яна і прасядзела пад вартай да пасяджэння.
Каментары
"У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы."©
Назва клікбэйт, бо ніжэй на пішуць пра яе штаны
"як яна патлумачыла суду, штаны яна парвала, пакуль знаходзілася ў пад'ездзе."©
Магла б яшчэ і майку парваць, тады б можна было б напісаць, выгнаў з кватэры голай?