Свет2424

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам

У інданезійскай правінцыі Ачэх па рашэнні суда, які дзейнічае паводле нормаў шарыяту, публічна адлупцавалі 11 чалавек. Чатырох з іх — дзвюх жанчын і двух мужчын — прызналі вінаватымі ў сэксуальных адносінах па-за шлюбам. Кожны атрымаў па 100 удараў палкай.

Яшчэ чатырох чалавек пакаралі 22‑ма ўдарамі за парушэнні, звязаныя з так званай фізічнай блізкасцю. Да яе могуць адносіць, напрыклад, пацалункі або абдымкі. Двое атрымалі па сем удараў за празмерную блізкасць — у прыватнасці, гаворка магла ісці нават пра тое, што яны трымаліся за рукі. Яшчэ аднаго мужчыну пакаралі 20 ударамі за ўжыванне алкаголю.

У Ачэху дзейнічае асаблівае крымінальнае заканадаўства на аснове шарыяту. Публічнае лупцаванне там можа прымяняцца за азартныя гульні, ужыванне алкаголю, інтымную блізкасць паміж людзьмі, якія не знаходзяцца ў шлюбе, а таксама за аднаполыя адносіны. Пакаранні нярэдка адбываюцца на вачах у публікі.

Асаблівы рэжым шарыяцкага права дзейнічае ў Ачэху з 2002 года. Гэта адзіная правінцыя Інданезіі, дзе афіцыйна прымяняецца ісламскае заканадаўства.

Жорсткія шарыяцкія пакаранні неаднаразова крытыкаваліся Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. У ААН лічаць, што публічнае лупцаванне з’яўляецца зневажальным для чалавечай годнасці пакараннем.

Каментары24

  • Filipp
    21.08.2026
    " У ААН лічаць, што публічнае лупцаванне з’яўляецца зневажальным для чалавечай годнасці пакараннем."©
    Адзінае, павагі да меркавання ААН, амаль няма.
  • ага
    21.08.2026
    Лукашенке лучше туда не ездить, [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Жвір
    21.08.2026
    Вольга, хіджаб гэта добра, прывыкнеце, яшчэ й радавацца будзеце. І па гаспадарцы ўпраўляцца вам будзе лацьвей, бо не адзінй жонкай будзеце ў мужа, а крэпкім калектывам жонак, раз-два й гатова !

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць