Грамадства3131

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

На развітанне з палітыкам і навукоўцам сабраліся дзеячы грамадства і культуры, замежныя дыпламаты.

Цырымонія развітання прайшла ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве. Правесці палітыка і навукоўца ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў і палякаў.

Сярод тых, хто прыйшоў на развітанне з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам — дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, пісьменнік Уладзімір Арлоў, эканаміст Сяргей Чалы, прадстаўнікі BelPol Уладзімір Жыгар і Матвей Купрэйчык, палітолаг і перакладчык Алесь Лагвінец, журналістка Валярына Кустава,унучка Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік, сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, палітык Аляксандр Дабравольскі, прадстаўнік Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў і палітолаг Рыгор Астапеня, юрыст і экс-кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка ды Алесь Міхалевіч. 

Развітацца прыйшлі Ксюша Жук і Арцём Лук’яненка з Naviband, а таксама рэдактар Nexta Сцяпан Пуціла.

Прыйшла на развітанне з Аляксандрам і ўдава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская. Яны доўга абдымаліся з жонкай палітыка Інай Кулей, добра разумеючы вагу стратаў адна адной.

На развітанні было і шмат былых палітвязняў. Сярод іх, акрамя Віктара Бабарыкі, блогер Саша Івулін, журналістка Ксенія Луцкіна, праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч, публіцыст і палітык Аляксандр Фядута, журналісты Вольга Лойка і Ігар Лосік, юрыст Ілля Салей.

Выказаць павагу патрыёту Беларусі, які ў тым ліку змагаўся за добрасуседства з Польшчай, прыйшлі і прадстаўнікі канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Караль Наўроцкі перадаў спачуванні сям’і палітыка праз свайго дарадцу Лешэка Скібеля. Ён жа ад імя польскага прэзідэнта ўручыў Іне Кулей афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі» перад Рэспублікай Польшчай. Спадара Мілінкевіча ўганаравалі гэтай узнагародай пасмяротна «за выбітныя заслугі ў дзейнасці на карысць палякаў у Беларусі, за дасягненні ў папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама за заангажаванне ў будаванні грамадзянскай супольнасці».

Ля труны з целам палітыка расла гара вянкоў. Іх перадалі ў тым ліку прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, МЗС Польшчы, прадстаўнікі Варшаўскага ўніверсітэта і амбасадары РП у Беларусі розных год.

«Мы развітваемся з вялікім сынам беларускай зямлі. Мы развітваемся з чалавекам, які для вялікай часткі нашага народа беларускага стаў сімвалам непахіснай надзеі.

Ён паказаў нам, што за свабоду не змагаюцца з нянавісцю ў сэрцы. Ён паказаў, што зло перамагаецца дабром. І ў гэтым застаўся верным мудрасці Евангелля.

Яго любоў да чалавека і сваёй зямной Айчыны, любоў да роднай Гродненшчыны будуць прыкладам для ўсіх беларусаў», — прамовіў, стрымліваючы слёзы, у сваёй развітальнай малітве ксёндз Вячаслаў Барок.

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча Афіцэрскім крыжам ордэна «За заслугі перад Рэспублікай Польшчай».

Пахавалі Аляксандра Мілінкевіча на Вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве. На гэтых могілках хаваюць заслужаных людзей.

Аляксандр Мілінкевіч памёр 11 жніўня ва ўзросце 79 гадоў.

Каментары31

  • Нашы і вашИ
    22.08.2026
    Вялікі чалавек, быў. Наш заходнік, інтэлігент, свядомы як палітык і прадстаўнік нацыі.

    [Зрэдагавана]
  • Ё
    22.08.2026
    Бабарыка там яўна лішні і фотка з ім выклікіае ў мяне выключна негатыўныя пачуцці. Калі Мілінкевіч змагаўся на выбарах і казаў пра еўрапейскую Беларусь і нацыянальную культуру, Бабарыка лётаў на газпромаўскіх бізнэсджэтах і касіў баблішка для калекцыі гадзіннікаў.
  • Нашы і вашИ
    22.08.2026
    Нашы і вашИ, Мілінкевіч быў супраць цэнзуры і за еўрапейскі курс, чаго нельга сказаць пра аднаго з прарасейскіх кандыдатаў 2020, які на здымку...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую24

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры17

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць