У Германіі штогадовую вакцынацыю ад COVID рэкамендуюць толькі з 75 гадоў
Пастаянная камісія вакцынацыі Германіі змяніла рэкамендацыі для прышчэпак ад каранавіруса. Цяпер штогадовую рэвакцынацыю рэкамендуюць не ўсім людзям старэйшым за 60 гадоў, а толькі з 75 гадоў.

У Інстытуце Роберта Коха лічаць, што больш за 95% дарослых ужо маюць шырокую імунную абарону дзякуючы прышчэпкам, перанесенай інфекцыі або іх спалучэнню, піша Bild.
Пры гэтым штогадовая вакцынацыя па-ранейшаму рэкамендуецца людзям любога ўзросту з павышанай рызыкай цяжкага цячэння COVID-19. У гэтую групу ўваходзяць, сярод іншых, людзі з сардэчна-сасудзістымі і хранічнымі захворваннямі лёгкіх, дыябетам, атлусценнем, захворваннямі пячонкі і нырак, аслабленым імунітэтам і анкалагічнымі захворваннямі. Рэкамендацыя таксама захоўваецца для жыхароў дамоў састарэлых, урачоў і медыцынскага персаналу.
Для здаровых цяжарных агульная рэкамендацыя вакцынацыі адмяняецца. Для здаровых дзяцей і падлеткаў вакцынацыя, як і раней, не рэкамендуецца ў абавязковым парадку.
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары