Здароўе

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Дзецям неабавязкова цалкам адмаўляцца ад салодкага, каб захаваць здаровыя зубы. Значна важней кантраляваць колькасць ласункаў і прытрымлівацца простых правіл пасля іх ужывання. Пра гэта расказаў намеснік галоўнага лекара па арганізацыйна-метадычнай працы Рэспубліканскага клінічнага стаматалагічнага цэнтра — Універсітэцкай клінікі Уладзімір Блізнюк, піша БЕЛТА.

Фота: vecteezy.com

Нават калі ў дзіцяці пакуль малочныя зубы, менавіта ў дзяцінстве закладаецца аснова здароўя ротавай поласці на ўсё далейшае жыццё. Таму бацькам не варта ігнараваць прафілактыку.

Паводле слоў спецыяліста, бацькам варта абмяжоўваць колькасць вугляводаў і ласункаў у рацыёне дзяцей. Менавіта гэтыя прадукты могуць спрыяць развіццю паталагічных працэсаў, якія прыводзяць да разбурэння зубоў.

Пры гэтым цалкам выключаць салодкае не патрабуецца. Дастаткова сачыць за яго колькасцю.

Яшчэ адна карысная звычка — есці ласункі пасля асноўнага прыёму ежы, а потым паласкаць рот вадой. Гэта дапаможа знізіць негатыўнае ўздзеянне салодкага на зубы.

Дарагая зубная паста не гарантуе лепшага выніку

Асобна стаматолаг расказаў пра выбар зубной пасты. Паводле яго слоў, купляць дарагія сродкі гігіены неабавязкова.

— Вы можаце купіць вельмі дарагую зубную пасту, з украпінамі дыяментаў, напрыклад, але яна такая ж эфектыўная, як і любая іншая паста, — адзначыў Уладзімір Блізнюк.

То бок высокая цана і незвычайныя кампаненты самі па сабе не азначаюць, што сродак будзе лепш даглядаць зубы.

Стаматолаг таксама развеяў распаўсюджаныя асцярогі бацькоў з нагоды фтору ў дзіцячых зубных пастах.

Паводле слоў спецыяліста, колькасць фтору ў такіх сродках не ўяўляе небяспекі пры звычайным выкарыстанні. Каб атрымаць таксічную дозу, дзіцяці прыйшлося б з'есці каля 12 тон зубной пасты.

Пры гэтым сам фтор адыгрывае важную ролю ў прафілактыцы карыесу і дапамагае абараняць зубы ад разбурэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць