Усяго патроху1212

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін

Беларускі шоўмен Вадзім Галыгін адчувае сябе ў Расіі як рыба ў вадзе. Цяпер ён вядзе буйныя праекты на расійскім тэлебачанні, здымаецца ў серыяле з двухсэнсоўнай назвай і плануе ўшанаваць успаміны расійскіх акупантаў.

Фота: vadimgalygin / Instagram

У пачатку жніўня ў Расіі пачалі здымаць новы серыял «Кладзём на сумленне!» для канала ТНТ. Гэта гісторыя пра маладзёнаў Сашу і Вадзіка, якія едуць у расійскую глухмень, каб праходзіць практыку па ўкладванні дарожнага палатна. Там яны трапляюць у суворы мужчынскі калектыў — выглядае, сюжэт якраз будзе пабудаваны на ўзаемадзеянні ўчарашніх студэнтаў і таго калектыву.

Адну з галоўных роляў аддалі беларусу Вадзіму Галыгіну. Кажуць, што тую ролю якраз пісалі пад яго. Вытворчасцю праекта займаецца расійская кампанія «Взор», дзе Галыгін з’яўляецца адным з саўладальнікам. Ён зарэгістраваў кампанію ў красавіку 2026‑га разам з былым расійскім комікам Аляксандрам Туркіным і з Уладзімірам Мікулічам, прадзюсарам родам з Беларусі. 

А ў кастрычніку выходзіць мультфільм, у якім Галыгін даў свой голас аднаму з персанажаў — «Прыгоды маманцяняці. У пошуках мамы». Гэта перапрацоўка знакамітай савецкай казкі пра маманцяня, вось толькі выглядае, што па характары гэта будзе зусім іншая стужка.

Мяркуючы па трэйлеры, Галыгін агучвае так званага МС Тупіка — птушаня-рэпера. Калі маманцяня губляецца і застаецца без мамы, Тупік цягне яго на афрыканскі конкурс талентаў, дзе сам хоча выступіць. І паколькі гэта роля рэпера, Галыгін дзеля агучкі паспрабаваў чытаць рэп.

Шоўмен часта вядзе перадачы на расійскіх каналах, але прыязджае і ў Беларусь. Напрыклад, ён быў у Мінску ў сярэдзіне ліпеня 2026-га, калі туды прыехала Арына Сабаленка дзеля адкрыцця новых тэнісных кортаў. Галыгін наведаў тое адкрыццё і запосціў фоты з былым тэнісістам Максімам Мірным і былым футбалістам Дзмітрыем Багам.

Ёсць у яго і іншыя сувязі са спортам — Галыгін не першы год звязаны з камандай «Арт-Старс». Там разам гуляюць вядомыя беларусы і прафесійныя футбалісты, час якіх прайшоў.

Вадзім не забывае пра дабрачыннасць — праўда, у яго яна часткова накіраваная на расійскіх вайскоўцаў. Ён — віцэ-прэзідэнт міжнароднага таварыства «Рыбакі U Паляўнічыя». 19 мая 2026 года тое таварыства зладзіла канцэрт Аляксандра Разэнбаума, рэзідэнта гэтага таварыства і прыхільніка вайны ва Украіне, які знаходзіцца пад персанальнымі ўкраінскімі санкцыямі. На канцэрт прывезлі 1800 падлеткаў, у тым ліку сувораўцаў і дзяцей расійскіх вайскоўцаў, якія вядуць захопніцкую вайну ва Украіне.

А ў чэрвені 2026‑га беларус паведаміў, што рыхтуе праект пра расійскіх салдат. Галыгін хоча збіраць успаміны расійскіх вайскоўцаў па лістах, запісках і дзённіках — як ён патлумачыў журналістам, «душа так патрабуе». Таксама да выхаду рыхтуюць серыял «Адваротны бок медаля» пра расійскіх ваякаў — Галыгін там заяўлены як адзін з генеральных прадзюсараў.

Што да асабістага, некалькі месяцаў таму ў Вадзіма нарадзіўся трэці сын, малога назвалі Лукой. Пры гэтым у Галыгіна ёсць дарослая дачка Таісія, якая ў 2025‑м нарадзіла яму ўнука.

Вадзім рэдка спявае, але да 9 мая 2026 года ён выпусціў новы трэк пад назвай «Танька». У прыпеве ён ад асобы танкіста звяртаецца ў лісце да дзяўчыны і просіць яе дачакацца яго, а ліст той нібыта піша ў падпаленым танку і «на радкі капае браня». Песня, якую відавочна планавалі рабіць ваеннай, гучыць дзіўна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Gorliwy Litwin
    24.08.2026
    Асноўная асацыяцыя пры слове "беларус" - гэта акурат вось такая. Абсалютная большасць рэальных беларусоў "тырчыць" ад такіх вось галыгіных, дый партнёр у ягоным новым праекце таксама белы рус, - і не маюць нейкіх прыкметных культурных, сэнсавых межаў з астатнімі рускімі. А сьвядомыя спадары ў сваёй інфа-бурбалцы думаюць пра сябе што яны самыя правільныя і "спрадвечныя", а галыгіны толькі "часова зманкуртавалі", але канешне, ў нейкай бясконцай шчаслівай будучыні абавязкова вернуцца да сьвядомага спадарызма. Калі каліноўцы ў конным паходзе, на прыклад Рагулі і Вітушкі, трыўмфальна ўвойдуць у Менск. І бясконца брыдка як ад той агульнарускай большасці, так і ад сьвядома-спадарскай секты (парадаксальнай мутацыі той самай агульнарускасці).
  • Правильно
    24.08.2026
    Надодо был закопать талант в болоте. Или на Польшу уехать, как Вольский.
  • Отец Засандалий
    24.08.2026
    Осталось только запеть.

Цяпер чытаюць

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці3

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

Міністр фінансаў ЗША анансаваў «Дзень Д» для іранскай эканомікі

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію15

Сотні дзяўчат скакалі на міні-батутах у цэнтры Мінска5

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці7

Уначы ўкраінцы ўдарылі беспілотнікамі па Краснадары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць