Генерал-маёр Андрэй Маціевіч вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Андрэй Маціевіч
На пасаду першага намесніка начальніка Генштаба Андрэй Маціевіч быў прызначаны 18 ліпеня 2023 года.
Цяпер яго звольнілі з вайсковай службы і перавялі ў запас у сувязі з дасягненнем адпаведнага ўзросту — 55 гадоў. Пры гэтым яму дазволена захоўваць права насіць вайсковую форму і знакі адрознення.
Каментары