Распрацоўшчыкі кажуць, што гэта АК-сістэма, але не класічны Калашнікаў.

Фота: БелТА
Калі Аляксандр Лукашэнка наведваў вытворчасць ААТ «Кідма Тэк», якая займаецца выпускам стралковай зброі, яму падарылі першы беларускі аўтамат ВСК-100Б.
На БТ падрабязней расказалі пра гэты аўтамат.
Яго калібр — 7,62, дальнасць — да 1 км. Тэмп стральбы — каля 700 выстрэлаў за хвіліну.

Фота: БелТА
Распрацоўшчыкі кажуць, што гэта АК-сістэма, але не класічны Калашнікаў, ёсць уласныя тэхналагічныя рашэнні.
Вага аўтамата — 4 кг. Ён цяжэйшы за звычайны аўтамат і працуе як снайперская вінтоўка, можа ператварацца ў лёгкі кулямёт.
Каментары