Грамадства

Рыхтуюцца змены ў сістэме дадатковай назапашвальнай пенсіі

Сістэму дадатковай назапашвальнай пенсіі ў Беларусі могуць змяніць. У прыватнасці, прапануецца скасаваць абмежаванне, паводле якога далучыцца да праграмы можна не пазней чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Пра гэта заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Ірына Касцевіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніцы, такое абмежаванне можна зняць, паколькі ўдзел у праграме павінен быць правам самога чалавека. Падобныя прапановы ўжо гучаць падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі.

Цяпер дадатковую пенсію можна атрымліваць на працягу пяці або дзесяці гадоў пасля дасягнення пенсійнага ўзросту — у залежнасці ад выбару ўдзельніка праграмы. Касцевіч лічыць, што варта дазволіць людзям самастойна вызначаць і іншыя тэрміны выплат: 15 або 20 гадоў. Паводле яе меркавання, выбар павінен залежаць ад таго, колькі грошай чалавек паспеў назапасіць.

Узносы ўдзельнікаў выкарыстоўваюцца ў тым ліку як інвестыцыйныя рэсурсы. Схема прадугледжвае, што работнік штомесяц адлічвае ад 1% да 3% свайго заробку, а дзяржава дадае такую ж суму. Калі чалавек вырашыць адлічваць больш за 3%, дзяржаўны ўзнос усё адно не перавысіць 3%.

Большасць беларусаў выбірае праграму «3+3». Напрыклад, пры заробку ў 2000 рублёў работнік штомесяц адлічвае 60 рублёў, і яшчэ 60 рублёў дадае дзяржава. Такім чынам, за год на рахунку назапашваецца 720 рублёў уласных узносаў і столькі ж дзяржаўнай падтрымкі.

Назапашаныя сродкі капіталізуюцца з прывязкай да стаўкі рэфінансавання. Паводле Касцевіч, гэта забяспечвае вышэйшую даходнасць, чым банкаўскія дэпазіты. Акрамя таго, удзельнікі праграмы атрымліваюць ільготу па падаходным падатку.

Намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава паведаміла, што да праграмы далучыліся ўжо больш за 100 тысяч чалавек. Сярод удзельнікаў пераважаюць жанчыны — 70,3%. Найбольш актыўна праграму выбіраюць людзі ва ўзросце ад 48 да 58 гадоў — 42,3%. Яшчэ 39,6% удзельнікаў належаць да ўзроставай групы ад 38 да 48 гадоў.

Больш за ўсё наймальнікаў, якія ўкараняюць гэтую сістэму ў сваіх арганізацыях, працуе ў Мінску. У сталіцы іх налічваецца больш за 1800.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша6

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскай і Віцебскай абласцях таксама падаражэў праезд

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Адбываюцца ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі стыпендыі па праграме ЕС EU4Belarus — SALT, і іх сваякоў50

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша6

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць