Удзельнікі 19‑й Беларускай антарктычнай экспедыцыі паспяхова дабраліся да станцыі «Гара Вячэрняя» ў Антарктыдзе, падрыхтавалі яе аб’екты да працы і наладзілі стабільную спадарожнікавую сувязь. Пра пачатак новага сезона даследаванняў на ледзяным кантыненце паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Цяпер галоўная задача палярнікаў — падрыхтаваць тэрыторыю і асобныя пляцоўкі да прыёму асноўнага грузу.
Чакаецца, што ў пачатку снежня навукова-экспедыцыйнае судна «Акадэмік Фёдараў» даставіць у Антарктыду новае абсталяванне і збудаванні. Сярод іх — сучасны комплекс дызельнай электрастанцыі і мантажная платформа для гаражнага бокса.
Падчас сёлетняй экспедыцыі беларускія палярнікі будуць займацца шырокай навуковай праграмай. Яна прадугледжвае маніторынг азонавага слоя, вывучэнне фізікі атмасферы, снежнага і ледзянога покрыва, біялагічныя назіранні, а таксама ацэнку стану навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Антарктыды.
Акрамя навуковых даследаванняў, экспедыцыя працягне развіваць інфраструктуру станцыі. Сезон работ у Антарктыдзе завершыцца ў сакавіку.
Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі
Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет
У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна
На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?
Каментары