Музыка

Памёр гітарыст Duran Duran Эндзі Тэйлар

Памёр гітарыст брытанскага гурта Duran Duran Эндзі Тэйлар. Музыку было 65 гадоў. Ён некалькі гадоў змагаўся з ракам прастаты чацвёртай стадыі, піша The Guardian.

Эндзі Тэйлар

Тэйлар быў адным з музыкаў, якія стаялі ля вытокаў калектыву, чые песні сталі хітамі ў 1980‑я гады. У 2018 годзе яму дыягнаставалі метастатычны рак прастаты. Пра хваробу музыкант публічна расказаў у 2022 годзе, калі гурт рыхтаваўся да ўключэння ў Залу славы рок-н-ролу.

У сям’і Тэйлара назвалі яго выдатным мужам, любячым бацькам і ганаровым дзядулем. Блізкія падкрэслілі, што сям’я заўсёды была для яго на першым месцы.

Эндзі Тэйлар далучыўся да Duran Duran у 1980 годзе. З яго ўдзелам гурт запісаў такія хіты, як Girls on Film і Rio, набыў міжнародную вядомасць і дасягнуў поспеху ў брытанскіх і амерыканскіх хіт-парадах.

У 1985 годзе гітарыст часова пакінуў калектыў і стварыў гурт Power Station. Пазней ён вярнуўся ў Duran Duran і ўдзельнічаў у запісе загалоўнай песні да фільма пра Джэймса Бонда A View to a Kill.

У 2006 годзе Тэйлар зноў пайшоў з гурта. У наступныя гады ён займаўся сольнымі праектамі, пісаў музыку, працаваў прадзюсарам і гастраляваў з іншымі калектывамі. У 2008 годзе музыкант выдаў мемуары Wild Boy: My Life in Duran Duran.

Нягледзячы на складаныя адносіны з былымі калегамі, Тэйлар казаў, што паміж імі не засталося варожасці, а захаваліся любоў і павага да сумеснай працы.

Пасля таго як яму паставілі дыягназ, музыкант прызнаваўся, што музыка дапамагала яму пераносіць хваробу і не паддавацца песімізму. Ён казаў, што пражыў жыццё сваёй мары, а менавіта музыка дапамагала яму спраўляцца з думкамі, звязанымі з невылечным захворваннем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў61

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць74

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў61

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць