Грамадства77

Дзмітрый Семчанка будзе весці аўтарскую праграму на «Белсаце»

Таксама ў новым сезоне з'явіцца гістарычная перадача Паўла Мажэйкі.

Тэлеканал «Белсат» прадставіў свае планы на новы тэлевізійны сезон, у якім будзе дастаткова шмат навінак.

У будні ў 14:00 паводле беларускага часу выходзіць новая інфармацыйная праграма «Наш дзень». Яна будзе расказваць не толькі пра вялікую палітыку, але і пра падзеі, якія непасрэдна ўплываюць на паўсядзённае жыццё беларусаў. Вядоўцамі стануць Валер Руселік і Антон Бяляеў.

У «Студыі Белсат» з’явіцца Кацярына Андрэева — журналістка «Белсату» і былая палітзняволеная. Яна будзе весці вечаровы эфір разам з іншымі вядоўцамі. Да яго таксама далучыцца Дзмітрый Семчанка, які па суботах будзе весці аўтарскую праграму «Дэкодар з Семчанкам» пра прапаганду, маніпуляцыі і сэнсы, схаваныя за інфармацыйным шумам.

Віталь Цыганкоў працягне аналітычную праграму «Высновы», у якой будзе разбіраць галоўныя падзеі і тлумачыць іх сапраўднае значэнне.

У праграме «Нацыянальны інтарэс» Сяргей Пелясa і Зміцер Міцкевіч будуць абмяркоўваць бяспеку Беларусі, геапалітыку, адносіны з суседнімі краінамі і месца Беларусі ў Еўропе.

Яшчэ адна прэм’ера — «А хто там ідзе?» з Алесем Кіркевічам. Гэта будуць інтэлектуальныя дэбаты пра беларускую ідэнтычнасць, нацыянальныя каштоўнасці, гісторыю і будучыню краіны. Разам з прадстаўнікамі беларускай культуры, палітыкі і грамадскай думкі вядоўца будзе шукаць адказы на складаныя пытанні і пераасэнсоўваць звыклыя міфы.

Важным вяртаннем стане новы аўтарскі праект Паўла Мажэйкі «Беларускі след». Журналіст, які стаяў ля вытокаў «Белсата», будзе распавядаць пра малавядомыя і недаацэненыя падзеі ХХ стагоддзя, якія дапамагаюць лепш зразумець сучасную Беларусь. Таксама ён будзе працаваць над адмысловымі праектамі і развіваць супрацоўніцтва «Белсата» з партнёрамі.

У «Талацэ» гледачам прапануюць дакументальны серыял-назіранне пра беларускую пару, якая спрабуе стварыць уласны хутар на Падляшшы, знайсці сваё месца і наблізіцца да сваіх каранёў.

Дзяніс Дудзінскі ў праграме «Калыханка для дарослых» будзе размаўляць з вядомымі гасцямі і паказваць іх з нечаканага боку. «Не да законаў» з Яўгенам Салянковым будзе прысвечана злачынствам, надзвычайным здарэнням, рэпрэсіям і махлярству ў Беларусі.

Глафіра Жук у праграме «Мне толькі спытаць» будзе весці шчырыя размовы з вядомымі беларусамі пра актуальныя, вечныя і асабістыя тэмы.

Разам з новым сезонам «Белсат» запускае кампанію «Транслюем па-беларуску». Яе сімвалам стаў бусел, у выяве якога спалучаюцца гукавая хваля і сігнал трансляцыі. Ён сімвалізуе пашырэнне беларускага слова ў Беларусі і за яе межамі.

У «Белсаце» падкрэсліваюць, што беларуская мова з’яўляецца асновай працы тэлеканала. У новым сезоне беларуская мова будзе гучаць яшчэ больш актыўна.

Каментары7

  • Воўна
    03.09.2026
    Годны чалавек. Добрая навіна.
  • Тру
    03.09.2026
    А аўтарская праграма Ольгі Лойкі будзе? Бо неяк мала ў этэрах Лойкі: слова не даюць.
  • xxx
    03.09.2026
    Былая белсатаўка, если занятость не полная, то и договор соответствующий, а в ZUS никто не мешает платить самому по umowie o dzieło

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць