Грамадства33

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

У сацсетках ужо сумна жартуюць: у 2020 годзе блогераў прывозілі на Валадарку, у 2026 годзе таксама — але ёсць нюанс.

Блогерка Raidensy. Скрыншот відэа

Улады арганізавалі для групы блогераў экскурсію ў Пішчалаўскі замак — былую турму на Валадарскага, — а цяпер тыя дзеляцца захапленнем з падпісчыкамі.

Блогерка Raidensy пазіцыянуе свой кантэнт як «добрыя навіны з Беларусі». Яна мае каля 645 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і 130 тысяч у інстаграме.

Дзяўчына апублікавала допіс у Threads: «Пішчалаўскі замак цяпер: рэканструкцыя завершыцца ў 2027 годзе! Ён адкрыецца для кожнага, там будуць музей, кавярня і рэстараны. Мэта рэканструкцыі — максімальнае захаванне сцен і канструкцый. Чакаем у Мінску +1 славутасць».

@raidensy

что будет в Пищаловском замке?

♬ оригинальный звук - рэйдэнси

У каментарах Raidensy нагадалі што ў былой турме катавалі людзей. Але блогерка гэта праігнаравала, а ў тыкток выклала ролік, дзе робіць акцэнт менавіта на слове замак і кажа фразу, якая яшчэ нядаўна гучала б двухсэнсоўна: «Пішчалаўскі замак адкрыецца для кожнага!»

Гэтых жа тэзісаў прытрымліваецца і блогер Максім Пушкін: «Паказваю, як зараз у цэнтры Мінска выглядае Пішчалаўскі замак (Валадарка). Як зробяць, адкрыюць для ўсіх! Нават кафэ будуць».

Максім Пушкін. Скрыншот відэа

У сторыс у інстаграме (там Максім мае больш за 80 тысяч падпісчыкаў) адзначае: «Абяцаюць, што будзе вельмі прыгожа!».

Блогерка і стваральніца інста-рэаліці Маша Сас увогуле не вельмі разумела, куды трапіла. Яна распавяла падпісчыкам у сторыс, што іх прывезлі «ў нейкі замак». А потым яшчэ дадала: «Гэта проста ў Мінску такі замак стаіць. Тут рэстаўрацыя поўным ходам ідзе!»

Маша Сас. Скрыншот відэа

Праўда, у выніку ўсё ж Маша была расчаравана: «Рамантызуеш усе гэтыя замкі… Што тут нейкая жанчына ў прыгожай сукенцы жыла… А гэта турма. Я вось думала, мы зараз пройдземся, тут нейкая легенда, прывід…».

Недалёка ад Машы гуляў і яе муж — інста-блогер Ілля Сас.

Адзначыўся ў сумна вядомым месцы вядучы ды стваральнік медыяагенцтва Аркадзь Логвін (мае 72 тысячы падпісчыкаў у інстаграме і каля 120 тысяч у тыктоку). Ён узяў з сабой на экскурсію дзіця.

Аркадзь Логвін. Скрыншот відэа

Яго меседж не адрозніваецца ад іншых. Маўляў, як добра, што ў 200‑гадовым замку зробяць файнае месца для тусовак — неўзабаве яно будзе радаваць мінчан ды гасцей сталіцы. «Бары, рэстараны, музеі — такая незвычайная лакацыя з'явіцца ў цэнтры Мінска!».

Пра турму гучыць літаральна некалькі слоў. Праўда, Аркадзь памыліўся, сказаўшы, што Валадарку закрылі на рэканструкцыю ў 2016 годзе.

Гэта абурыла журналіста Ігара Лосіка: «У якім годзе на рэканструкцыю? Я ў 2020 сядзеў там. Вас па абвестках набіраюць?»

Здаецца, з наведвальнікаў экскурсіі больш-менш адэкватна яе ацэньвае Станіслаў Агінскі — сузаснавальнік праектаў «Гастрафэст» і «Пясочніца». Ён паіранізаваў у сторыс, што сюды цікава трапіць толькі ў якасці госця. Але дадаў: «Праз год прыбудзем з інспекцыяй».

Станіслаў Агінскі. Скрыншот відэа

Засвяціўся на мерапрыемстве блогер Стас Семчанка (летась ён заклікаў беларусаў удзельнічаць у выбарах і распавядаў, што Мінск круцейшы за Дубай).

Выклала свае відэа таксама былая Улька Пулька (яна ж Ульяна Сталярова, а цяпер проста Пуля). Для яе Пішчалаўскі замак таксама проста «шалёна прыгожая лакацыя». Кажа, вельмі крута далучыцца да гэтай гісторыі.

Ульяна Сталярова. Скрыншот відра

Канешне, такія пазітыўныя відэа з былой турмы, дзе зусім нядаўна катавалі, у тым ліку, палітычных зняволеных шмат каго абурылі.

Каментары3

  • Belarus
    01.09.2026
    Запомните эти лица. Они там не случайно оказались, а по государственному заказу и за гонорар.
  • Rampapam
    01.09.2026
    Крынж

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага2

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага2

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць