Свет44

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве

Найбліжэйшыя некалькі тыдняў Украіна разам з Францыяй, Германіяй і Вялікабрытаніяй будзе рыхтаваць умовы, на якіх прапануецца правесці далейшыя перамовы з Расіяй аб заканчэнні вайны і ўсталяванні міру. Пра гэта «Еўрапейскай праўдзе» паведаміла крыніца ў Елісейскім палацы.

Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Francisco Seco

Падставай для пачатку такой працы сталі перамовы амерыканскіх спецпрадстаўнікоў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а таксама іх сустрэча ў Кіеве 6 верасня з прадстаўнікамі Украіны, Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі.

Дарадца прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона па пытаннях бяспекі Эмануэль Бон разам з калегамі з Германіі і Вялікабрытаніі атрымаў ад амерыканцаў інфармацыю пра іх размову з Пуціным. Паводле інфармацыі крыніцы «Еўрапейскай праўды», Уіткаф і Кушнер далі зразумець, што пасля выбараў у Дзяржаўную думу Расіі Масква нібыта можа праявіць новую гатоўнасць да перамоў. Аднак канкрэтных параметраў магчымай дамоўленасці яны не назвалі.

Падчас сустрэчы еўрапейскія прадстаўнікі, узгадніўшы пазіцыю з Украінай, агучылі ўласныя патрабаванні. Сярод асноўных пытанняў — гарантыі бяспекі для Украіны, яе тэрыторыі і будучы рэжым санкцый супраць Расіі.

Дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі дамовіліся падтрымліваць пастаянную сувязь у наступныя тыдні і разам з украінскім бокам распрацаваць дакладныя ўмовы будучых перамоў. Мэта — дамагчыся трывалага і доўгатэрміновага міру для Украіны.

Пасля сустрэчы з Уіткафам і Кушнерам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама заявіў пра падрыхтоўку наступных сустрэч і далейшыя кантакты. Паводле яго слоў, падчас перамоў у Кіеве былі прапанаваныя некалькі новых ідэй адносна будучага перамоўнага працэсу. Бакі таксама дамовіліся найбліжэйшым часам зноў сустрэцца ў фармаце Украіна — ЗША — Еўропа.

Раней Уіткаф заяўляў, што галоўнай задачай амерыканскай дэлегацыі падчас паездкі ў Кіеў і Маскву было «зблізіць бакі».

Каментары4

  • .
    07.09.2026
    Хмм, Трумпу тоже пох. Его только нобелевка за мир волнует
  • Indrid Cold
    08.09.2026
    Хмм, амерыканскі ВПК зарабляе мілліярды на тупых расейцах якія ідуць забіваць украінцаў. Ты спадзяваўся чагосьці іншага? :)
  • пр
    08.09.2026
    Вы всерьез пишете, что это переговоры?
    Президент не может официально встречаться с двумя частными лицами не уполномоченными конгрессом.
    Они не переговорщики, скорее гонцы.
    Это не переговоры, не вводите людей в заблуждение.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць