Свет1515

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў спецпрадстаўнікам ЗША Стывену Уіткафу і Джарэду Кушнеру, што яго армія «паспяхова» прасоўваецца ва Украіне, і выказаў упэўненасць, што даб'ецца мэтаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Пра гэта па выніках трохгадзінных перамоў у Крамлі паведаміў памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў, піша The Moscow Times.

Фота: Gavriil Grigorov / Sputnik / Kremlin Pool Photo via AP

«З расійскага боку былі дадзеныя выразныя і вычарпальныя ацэнкі сітуацыі, якая складваецца падчас правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. У прыватнасці, адзначаныя рэальныя поспехі расійскай арміі ў прасоўванні ў зоне баявых дзеянняў, выказаная ўпэўненасць у дасягненні пастаўленых мэтаў», — сказаў Ушакоў.

Пуцін, паводле яго слоў, зноў заявіў пра неабходнасць «ліквідацыі ўсіх першапрычын канфлікту», а Кушнер і Уіткаф «паабяцалі выкарыстаць» атрыманую ад расійскага прэзідэнта інфармацыю «падчас заўтрашніх кантактаў у Кіеве».

«Амерыканскія прадстаўнікі сур'ёзна падрыхтаваліся да гэтай паездкі. Імі не толькі выказвалася традыцыйная зацікаўленасць у як мага хутчэйшым заканчэнні баявых дзеянняў, але і быў сфармуляваны цэлы шэраг меркаванняў наконт магчымых шляхоў урэгулявання», — дадаў Ушакоў.

Нягледзячы на стомленасць ад вайны ў грамадстве, паліўны крызіс, цяжкасці ў эканоміцы і ўкраінскія ўдары ўглыб Расіі, Пуцін не гатовы ісці на саступкі: ён па-ранейшаму хоча захапіць больш тэрыторый, расказала Reuters блізкая да Крамля крыніца.

«Шанцаў на дасягненне пагаднення па лініі фронту няма, пакуль Пуцін не скончыць захоп астатняй часткі Данецкай вобласці», — патлумачыла яна. Паводле слоў крыніцы, расійскі прэзідэнт верыць, што гэта адбудзецца да канца года, паколькі так яму дакладваюць яго камандзіры.

Што менавіта прывезлі ў Маскву Уіткаф і Кушнер, застаецца незразумелым. Крыніцы Bloomberg з украінскага боку мяркуюць, што яны зноў спрабуюць прасунуць план стварэння на Данбасе дэмілітарызаванай свабоднай эканамічнай зоны.

Прагрэсу ад новага турнэ спецпасланнікаў Трампа, якое адкладалася больш як тры месяцы, не чакаюць ні ў Маскве, ні ў Кіеве, кажуць суразмоўцы агенцтва. Паводле іх слоў, Пуцін гатовы скончыць вайну толькі на сваіх умовах, і яго патрабаванні становяцца больш жорсткімі, паколькі ён верыць, што мае перавагу над Украінай на полі бою.

Каментары15

  • Alex
    06.09.2026
    Уже давно известно, что [Рэд. Выдалена] разговаривают пропагандой не только по Zомбоящику, но и на закулисных встречах. Они просто уже не способны по-другому. Там Zомбоящик вшит в подкорку. Про бункерного даже и говорить не приходится - тот вообще живет в своем собственном средневековом мире.

    [Зрэдагавана]
  • Барадзед
    06.09.2026
    Путлер стремительно наступает уже четвертый год. Потом ещё двести лет будет оргазмировать от сказок о черноземной земле Донбасса, щедро политой к@ц@пской кровью.
  • Pan
    06.09.2026
    Паспяхова наступае на адны і тыя ж граблі.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць