Грамадства33

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах

Яўген Балтоўскі працаваў кіраўніком каманды інжынераў у міжнародным праекце Mobalytics. Нядаўна стала вядома, што мужчыну схапілі.

Яўген Балтоўскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену Балтоўскаму 46 гадоў. Ён з Гомеля. У 2003‑м скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «электроніка на транспарце, мікрапрацэсары і перадача сігналаў».

У IT-сферы Яўген працаваў больш за дваццаць гадоў: кар'еру ён пачынаў яшчэ ў 2005 годзе распрацоўшчыкам у IBA Group, пазней супрацоўнічаў з кампаніямі XIM, colada ag і Appko (дзе займаўся праектамі для Google). З 2019 года перайшоў у кампанію Mobalytics — кіберспартыўны аналітычны сэрвіс, дзе з ліпеня 2021 года ўзначальваў DevOps-напрамак.

Яўген увесь час жыў і працаваў у Гомелі, захапляўся паруснымі лодкамі і вёў звычайнае жыццё айцішніка на аддаленцы.

Апошняя актыўнасць з яго акаўнта была ў чэрвені 2025 года, пасля чаго мужчына знік — імаверна, неўзабаве яго арыштавалі.

Справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Балтоўскага прызналі вінаватым адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130), удзел у «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4), а таксама паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368).

Дакладны тэрмін зняволення невядомы, але Яўгену, меркавана, прысудзілі калонію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Удакладненне
    03.10.2026
    Аляксандр Лукашэнка прайграў не Святлане Ціханоўскай, а Беларускаму народу. Міжнародная супольнасць прызнала выбары сфальсіфікаванымі, сімвалічны кандыдат, сфармаваны камандамі Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, разам з 15,000 даляраў ад КДБ з'ехала з краіны, не ўзначаліўшы народны супраціў і здрадзіўшы першапачатковым паплечнікам. Лідар пратэстаў, муж намінальнай кандыдаткі, Сяргей Ціханоўскі выйшаўшы з палітвязнёўні, самааддана падтрымаў неабходнасць расследавання дзейнасці яе суполкі і давядзення справы да суда.
  • Міфадызайн
    03.10.2026
    Святлана Ціханоўская, як і яе муж ПЕРАМАГЛІ, як і ўсе астатнія апазіцыянеры, улічваючы "чыту Цапкала" і ўсіх-усіх астатніх хто атрымаў увагу сусветнай супольнасці, данаты, дапамогу беларусаў па ўсім свеце, дапамогу донараў, вялікую хвалю салідарнасці, новыя магчымасці за мяжой, вельмі-вельмі лаяльнае стаўлення суседзяў і багата чаго іншага, чаго НЕ МАЮЦЬ тыя, хто падтрымаў Лукашэнку. Увага. Так, зараз сітуацыя мяняецца. Беларусы, якія супраць Лукашэнкі страчваюць гэтыя "плюшкі Перамогі", роўна як і беларусы, якія за Лукашэнку страчваюць іх, бо вайна бярэ свае, але гэтая сітуацыя толькі пачынае разгортвацца і невядома да чаго яна прывядзе.
  • вопрос без ответа
    03.10.2026
    НН, а чего вы закрылись от входа на сайт через тор ?
    Ни через мосты всех видов, ни напрямую через тор.
    Высккакивает плашка.
    Только через дырявые впн можно зайти.
    Наверно, чтобы проще было красавцам лукашенко вычислять недовольных и зарабатывать премии и квартиры ?
    Чтобы шли дальше, пачками, за 46 летним программистом ?

    Рэд. Па тэхнічных прычынах. Пастараемся вярнуць доступ праз некаторы час. Прычына патлумачаная тут: https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/405851

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць