Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду
Кіраўніцтва нямецкай апазіцыйнай партыі агучыла радыкальны план па скарачэнні міграцыйнай нагрузкі на бюджэт краіны. Прапануецца не толькі цалкам пазбавіць бежанцаў сацыяльных выплат, але і прымусова вярнуць на радзіму грамадзян, якія падлягаюць мабілізацыі.

Лідарка партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Аліс Вайдэль у інтэрв'ю аўстрыйскаму праварадыкальнаму парталу AUF1 заявіла пра неабходнасць поўнага перагляду адносін з Украінай. Палітык наўпрост абвясціла намер спыніць фінансаванне Кіева і спагнаць з яго грошы.
«Мы спынім выплаты Украіне і ўсялякую падтрымку вайны, а таксама выставім істотныя патрабаванні аб кампенсацыі шкоды ў адрас Украіны», — падкрэсліла Вайдэль.
Асобнай крытыцы падверглася сацыяльная сістэма Германіі. На думку лідаркі AfD, нямецкая эканоміка больш не здольная вытрымліваць утрыманне мігрантаў, таму ўсе праграмы дапамогі павінны быць згорнутыя.
«Больш за мільён украінцаў у Германіі атрымліваюць сацыяльныя дапамогі. Гэта насамрэч неймаверна. Гэтыя ўкраінцы таксама павінны вярнуцца», — заявіла палітык.
Галоўны акцэнт Вайдэль зрабіла на неабходнасці дэпартацыі канкрэтнай групы — грамадзян, якія хаваюцца ад прызыву ў краінах Еўрасаюза. Паводле яе ацэнак, гаворка ідзе пра маштабную высылку:
«Асабліва маладыя ўкраінскія мужчыны прызыўнога ўзросту — мы гаворым пра лічбы, якія вымяраюцца сотнямі тысяч — гэтыя маладыя людзі павінны вярнуцца».
-
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў
-
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
-
Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары