У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы
Расія сёння ноччу нанесла некалькі ўдараў па Украіне.

«У Кіеве пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы. На Адэсчыне — навучальная ўстанова, інтэрнат і два замежныя судны. Пад расійскімі ўдарамі гэтай ноччу былі таксама Кіеўшчына, Дняпроўшчына, Харкаўшчына, Сумшчына, Данеччына, Запарожжа, Жытоміршчына, Валынь і Роўненшчына. Пашкоджаны энергетычныя аб’екты, падстанцыі, грамадзянскія прадпрыемствы, жылыя дамы», — пракаментаваў удары ў сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.


«Гэтай ноччу былі збіцці, у тым ліку і балістыкі. Дзякую ўсім, хто задзейнічаны ў абароне, і ўсім, хто выконвае нашы дамоўленасці. Удзячны амерыканскім і нарвежскім партнёрам за комплекс NASAMS і пакет ракет да яго. Удзячны Францыі і Германіі за пакет падтрымкі нашай СПА ў гэтыя дні, а менавіта ракетамі», — дадаў ён.
Каментары