Свет1616

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны

На поўначы Свярдлоўскай вобласці Расіі ўнутры гары Косьвінскі Камень абсталявалі сакрэтны аб’ект пад кодавай назвай «Грот» (аб’ект 1335). Пра яго прызначэнне даведаліся даследчыкі Цэнтра «Дасье», дацкага расследавальніцкага праекта Danwatch і The Sunday Times, вывучыўшы дакументы аб будаўніцтве і забеспячэнні аб’екта, а таксама інфармацыю з адкрытых крыніц, піша The Moscow Times.

Скрыншот відэа Цэнтра «Дасье»

Паводле сабраных імі звестак, «Грот» можа быць ключавым элементам мадэрнізаванай сістэмы рэзервовага кіравання стратэгічнымі ядзернымі сіламі Расіі «Перыметр», вядомай на Захадзе як Dead Hand («Мёртвая рука»). Сістэма прызначаная для забеспячэння магчымасці ядзернага ўдару ў адказ у выпадку знішчэння вышэйшага кіраўніцтва краіны.

Сакрэтны ўказ аб стварэнні новага элемента сістэмы, па словах генерал-маёра ў адстаўцы Віктара Халіна, які ўдзельнічаў у стварэнні «Перыметра» і пазней кіраваў яго мадэрнізацыяй, Уладзімір Пуцін падпісаў у маі 2005 года. Да 2010 года новую сістэму выпрабавалі і размясцілі на аб’екце. Побач з гарой да 2020 года пабудавалі вайсковы гарадок Кытлым.

Сам аб’ект знаходзіцца ўнутры гары і складаецца з падземных памяшканняў і тунэляў, радыёцэнтраў, сістэм сувязі і жыццезабеспячэння, а таксама абсталявання для кіравання стратэгічнымі ядзернымі сіламі. Асаблівасцю гары называюць яе горныя пароды, якія прапускаюць радыёхвалі пэўных частот, неабходныя для сувязі.

Халін сцвярджае, што аб’ект 1335 дае расійскаму кіраўніцтву магчымасць наносіць удар у адказ як у аўтаматызаваным, так і ў аўтаматычным рэжыме, без удзелу чалавека ў прыняцці канчатковага рашэння. У савецкай версіі «Перыметра» апошняе рашэнне аб запуску заставалася за дзяжурнымі афіцэрамі. Пры гэтым даследчыкі адзначаюць, што дакументальных доказаў цалкам аўтаматычнай працы новай сістэмы яны не знайшлі.

Амерыканскі эксперт па ядзерным нераспаўсюджванні, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Джэфры Льюіс лічыць, што ў Крамлі разглядаюць «Грот» як элемент, які павінен павысіць стабільнасць сістэмы і даць расійскаму кіраўніцтву больш упэўненасці і часу для рэагавання ў крызіснай сітуацыі.

Будаўніцтва аб’екта пачалося яшчэ ў 1982 годзе. Паводле вывучаных дакументаў дзяржаўных закупак, для яго было пастаўлена каля 22 тысяч тон сталі і 56 тысяч тон цэменту. Даследчыкі падлічылі, што такой колькасці матэрыялаў хапіла б прыкладна на аб’ём бетону, неабходны для будаўніцтва дзвюх вялікіх сучасных станцый Маскоўскага метрапалітэна разам з прылеглымі тунэлямі.

Каментары16

  • Ахаха
    29.09.2026
    А вместо фекального чемоданчика там будет целый вагон.
  • 2 башни кремля
    29.09.2026
    1. Kirill Dmitriev wef

    2. Кто-то еще, но обязательно участник программы wef young global leaders.
  • Деза
    30.09.2026
    Очередная хуцпа, системы "Мертвая рука" не существует, это так, к сведению. Эта система была придумана британским таблоидом на пике ядерной гонки, других первоисточников нет. Т.н. бункер на случай ядерной войны не более чем очередной пугач на западных трясунов, чтобы в переговорах было чем пугать, чтобы народонаселение тряслось и молило свое правительство сдаться на милость русских, потому что "а Вы ВиДеЛи?? МеРтВаЯ РуКа!! и БуНкИр!!"

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць