Нерухомасць33

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся

Кватэру пад рамонт у мінскім пяціпавярховіку на вуліцы Сядых купілі за 80 тысяч даляраў. Рыэлтар падзяліўся вынікамі здзелкі ў Threads, што выклікала актыўнае абмеркаванне.

Менш чым за суткі допіс сабраў больш за дзвесце каментароў, заўважае Realt. Адны лічаць цану высокай. Іншыя мяркуюць, што такі стан кватэры лепшы за варыянт са старым рамонтам.

Посмотреть в Threads

— На рамонт тут тысяч 25. Вось і скажыце, ці каштуе яна 100+? — задаецца пытаннем каментатар у Threads.

— Гэта лепшы стан, чым з рамонтам 50‑гадовай даўніны. Прынамсі, усё старое дэмантавалі і вывезлі. Гэта каштуе прыстойных грошай. Ацэніць толькі той, хто рабіў рамонт на другасным рынку, — напісала іншая карыстальніца і сабрала некалькі соцень лайкаў.

З тым, што цана апраўданая, пагадзілася і рыэлтарка.

— Маё меркаванне як атэставанай рыэлтаркі — выдатная цана! Можна было паспрабаваць і за 85 тысяч даляраў. Сядых — выдатная лакацыя. Гэта не хрушчоўка, а брэжнеўка! Кватэра выдатна падрыхтаваная пад рамонт! Пакупнік зробіць усё на свой густ! Першамайскі раён вельмі зялёны, з мноствам паркаў, чыстым паветрам і выдатнай інфраструктурай! А хто там прапануе 60 тысяч, пашукайце аднапакаёўку ў Шабанах, можа, вам пашанцуе.

Але не абышлося і без каментароў накшталт: «Свет звар'яцеў». 

Каментары3

  • Будаўнік
    30.09.2026
    Як варыянт. Рамонт не "па-багатаму" і на продаж.
  • сумна
    30.09.2026
    Расейцы не глядзяць на цэну.
  • ЯМы97
    30.09.2026
    сумна , якія расейцы? 90% нерухомасці па дурных коштах скупаюць пакутуючыя пад санкцыімі тутэйшыя

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 24

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць