Грамадства66

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны

26‑гадовы Міхаіл Філіпенка кіраваў вялікай камандай у ІТ-кампаніі. У 2026 годзе маладога чалавека затрымалі і адправілі за краты.

Міхаіл Філіпенка. Фота з ягонай старонкі ў LinkedIn

Міхаіл нарадзіўся ў Віцебску. У 2021‑м ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць на замежным рынку». Пасля навучання хлопец больш за паўтара года адпрацаваў паводле прафесіі — эканамістам у санаторыі «Чыгуначнік» у родным горадзе.

Вясной 2023 года Філіпенка перайшоў у IT-сферу, уладкаваўся ў мінскую кампанію Support Desk Technologies. Пачаўшы кіраўніком змены, менш чым праз два гады ён узначаліў увесь аддзел падтрымкі.

У падначаленні Міхаіла было 300 супрацоўнікаў, якія забяспечвалі працу сэрвісу ў кругласутачным рэжыме. Ён паспяхова ўкараняў сістэмы на базе штучнага інтэлекту для верыфікацыі дакументаў і аптымізацыі апрацоўкі плацяжоў.

Міхаіла арыштавалі 19 студзеня 2026 года. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд. Хлопца абвінавацілі па ч. 2 арт. 361‑3 Крымінальнага кодэкса. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», прычынай крымінальнага пераследу сталі данаты — гэты артыкул часта выкарыстоўваюць за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў.

3 чэрвеня 2026 года хлопцу прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і прызначылі вялізны штраф — 225 тысяч рублёў (500 базавых велічынь).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • каментаг
    01.10.2026
    Якой някчэмнасцю трэба быць, каб вышукваць людзей, судзіць іх і кідаць за краты за тое, што яны маюць высокароднасць, розум і мужнасць жыць і не скарацца бандытам, захапіўшым уладу.
  • Незразумела
    01.10.2026
    І што ён такі разумны ды з беларускай карткі данаціў 🤔
  • Крыпта
    01.10.2026
    Незразумела, крыпту ж адсочваць лёгка. Крыпта, хутчэй за ўсё.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць