Музыка11

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя

Тут сяброўства становіцца асноўнай ніткай, якая трымае людзей разам.

Фота: Facebook Filamaty

Музычна-паэтычны праект Filamaty выпусціў аднайменны альбом, у якім гісторыя двухсотгадовай даўніны нагадвае сённяшнюю.

За праектам стаяць паэт і музыка Уладзь Лянкевіч, вядомы па Syndrom Samazvanca і TonqiXod, а таксама музыкі Relikt Алесь Дземідзенка, Зміцер Наркевіч і Віталь Макшун. Канцэртная прэм’ера Filamaty адбылася яшчэ ў 2024 годзе на фестывалі «Вершы на асфальце». Цяпер гэтая гісторыя атрымала альбом з сямі кампазіцый. Песні нагадваюць рок-балады з выразнымі гітарнымі партыямі і гісторыямі, якія хочацца даслухаць да канца.

Першым сінглам Filamaty сталі «Пацеркі», якія выйшлі ў лютым 2026 года, а ў чэрвені музыкі прадставілі «Kraj».

Назва Filamaty адсылае да філаматаў — удзельнікаў таемнага таварыства, якое ўзнікла ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе. Сярод іх былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот і Тамаш Зан. Маладых людзей аб’ядноўвалі адукацыя, творчасць і жаданне грамадскіх пераменаў. У 1823 годзе пачаліся пераслед і разгром суполкі, яе ўдзельнікаў чакала высылка.

Але ведаць усю гісторыю таварыства, каб зразумець, пра што спяваюць музыкі, не абавязкова. Тут сяброўства становіцца асноўнай ніткай, якая трымае людзей разам і з’яўляецца знакам гонару і прыгажосці: «Плячом да пляча нашае таварыства вісела на шыі жыцця, нібы маністы». Гэта сімвал непарыўнай сувязі: пакуль нітка цэлая, пацеры (людзі) трымаюцца разам.

Потым нітка рвецца: «Парвалі пацеркі, раскаціліся па свеце». У песні «Pacierki» ёсць і камеры, і вымушаныя перамены, і спроба захаваць сувязь пасля таго, як ранейшае жыццё разляцелася на часткі. Для беларускага слухача сёння такая гісторыя можа гучаць вельмі знаёма.

Фота: Facebook Filamaty

У «Pišaš-čakaješ» гэтая тэма працягваецца праз допыт, цыдулку, перададзеную праз варту, і чаканне вестак здалёк. А «Kraj» прапануе загадку: герой мае шмат імёнаў, перажывае ўдары і знікае, пакінуўшы на беразе ракі плашч. Каго вы ў ім пазнаяце?..

Каментары1

  • Мікула
    21.10.2026
    Нешта яны вельмі падобныя на студэнтаў Царскасельскага ліцэя

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць