Здарэнні99

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая

«Сабака ўляцеў у мяне, збіў з ног і ўкусіў за правую руку. Сляды засталіся, рука і ногі «сінія», — распавядае жанчына.

Мінчанка Юлія распавяла ў Threads пра нядаўні напад на яе сабакі байцоўскай пароды. Па словах дзяўчыны, усё здарылася ў панядзелак падчас прагулкі з паўгадовым дзіцём. Алабай, запэўнівае аўтарка допісу, збіў яе з ног і ўкусіў, а таксама напаў на яе гадаванца. Пацярпелая звярнулася з заявай у міліцыю і запэўнівае: выпадак з гэтым сабакам стаў ужо трэцім для яе сям'і, піша Onliner.by.

Допіс Юлія апублікавала ўчора. На момант падрыхтоўкі матэрыялу галінка набрала больш за 106 тысяч праглядаў, пакінуты амаль 350 каментарыяў.

Журналісты звязаліся з дзяўчынай і папрасілі падрабязней распавесці пра тое, што здарылася. Юля пацвердзіла: усё адбылося днём, калі яна вярталася з прагулкі з дзіцём і сабакам.

— Мы ходзім гуляць непадалёк ад Парка Паўлава — там ёсць нізіна, куды спускаемся, а затым ужо праз сам парк ідзем дадому. У той дзень мы вярталіся з дзённай прагулкі: мой сабака быў на павадку па левую руку ад мяне, калыску я каціла правай. Калі мы падышлі да царквы (знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў), я павярнула галаву налева і ўбачыла: на нас нясецца сабака. Я адсунула прагулачную калыску, сама ж стала наперадзе. 

Па словах усхваляванай жанчыны, так яна паспрабавала прыняць удар на сябе і ўберагчы калыску з дзіцём ад сутыкнення з сабакам.

— Сабака заляцеў у мяне, збіў з ног і ўкусіў за правую руку. Сляды засталіся, рука і ногі «сінія», — распавядае жанчына.

Усе наступствы нападу, запэўнівае суразмоўніца, зафіксаваны на фота. Аднак да правядзення афіцыйнага расследавання распаўсюджваць кадры Юлія адмовілася.

А як жа ўладальнік алабая? Па словах пацярпелай, на сабаку быў электронны нашыйнік — верагодна, у нейкі момант жывёла зрэагавала на сігнал і вярнулася да гаспадара. Сама ж Юля адразу пасля здарэння кінулася правяраць дзіця і агледзела свайго сабаку.

— Гаспадар узяў яго на павадок і пайшоў у наш бок. Не ведаю, што ён хацеў сказаць, але я папярэдзіла: да мяне падыходзіць нельга. Таксама да нас падбеглі дзве дзяўчынкі-відавочцы. У гэты момант я выклікала міліцыю, але пакуль яны прыехалі, уладальнік сабакі сышоў. 

Заява ў міліцыю ўжо пададзена, хутка будуць гатовыя вынікі судмедэкспертызы. Мне таксама прызначылі вакцынацыю ад шаленства — давялося правесці ноч у стацыянары. Цяпер я баюся хадзіць праз двор — мы жывём з уладальнікам алабая ў суседніх дамах. У каментарыях мне пішуць, што трэба хадзіць без калыскі. Але якая розніца, калі сабака нападае? 

Як тлумачыць мінчанка, нядаўні інцыдэнт стаўся ўжо трэцім з адным і тым жа сабакам. Першы адбыўся ў пачатку студзеня гэтага года, калі, будучы цяжарнай, Юля выйшла на прагулку з мужам і іх гадаванцам.

— Гэты сабака [алабай] быў з сястрой гаспадара. Жывёла сарвалася і разам з павадком кінулася на майго сабаку. Гаспадыня ўпала, я ж крыкнула мужу, каб ён схапіў павадок з алабаем. Далей мы прывязалі яго за жалезную канструкцыю на пляцоўцы. Ужо дома агледзелі нашага сабаку: была пракусаная шыя, праз два дні з-за стрэсу ён пачаў хадзіць пад сябе. 

Другі інцыдэнт, успамінае Юля, здарыўся ўжо пасля родаў і таксама падчас прагулкі з сабакам і дзіцём.

— Мы завярнулі па дарожцы за царквой, мой сабака быў адпушчаны з паводка. Бачу, што другі на нас нясецца — гаспадар жа стаяў да нас спіной. Я пакінула калыску і пабегла наперад — адпужваць гэтага здаравеннага сабаку. Нічога не адбылося, таму што мой сабака быў без паводка і мог уцячы або ўхіліцца. Пасля другога выпадку ў нас была размова з гаспадаром алабая. Ён абяцаў мне, што не будзе спускаць яго з паводка, але сістэматычна гэта робіць. 

У міліцыю, тлумачыць дзяўчына, яна звярнулася толькі цяпер. У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама Onliner распавялі, што па гэтым факце праводзіцца праверка.

Каментары9

  • Непрыемны
    30.10.2026
    Цырк на дроце, " Калі той сабака ўжо трэці раз да яе чапляецца трэба ствараць сям'ю."
    Нейкая лухта.
    Растлумачце, пра якую сям'ю iдзе гаворка?
  • Цырк на дроце
    30.10.2026
    Непрыемны, Пра сабачую сям'ю, якую яшчэ, а вы пра што падумалі? Алабай + яе сабака.
  • міхал
    30.10.2026
    раней у весках, калі сабаку укусіў чалавека, нападаў на курэй таго сабаку застрэльвалі. Зараз трэба тое ж самае у заканадаўства. Забараняць дзяржаць драпежныя пароды у населеных пунктах, толькі чалавеку з ліцэнзіяй паляўнічага. Шчыра кажучы гэтыя сабакаводы закалябалі ўжо

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі52

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі52

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць