Грамадства22

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 

Суд быў закрыты.

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксёндз Анатоль Парахневіч асуджаны па крымінальнай справе на тры гады. Прысуд вынеслі ў кастрычніку, а працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёна, піша katolik.life.

Паседжанні праводзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залу нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай. 

Як даведаліся вернікі, па першапачатковым абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» 66‑гадовага ксяндза не змаглі асудзіць (імаверна, не знайшлі доказаў) і змянілі артыкул на больш мяккі.

Паводле атрыманых звестак, святара абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізме» і прысудзілі яму тры гады пазбаўлення волі і буйны штраф.

Каментары2

  • Хопіць здзеквацца з народа
    03.11.2026
    Чаму журналісты называюць антынародныя лукашысцкія карныя артыкулы лукашысцкага крымінальнага кодэкса не лукашысцкімі, а "народнымі"?
  • +1
    03.11.2026
    1:0 в пользу противников "быстрых и результативных переговоров" по политз/к.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць