Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў
Узлом можа стаць найбуйнейшым у гісторыі.

Уночы 30 кастрычніка невядомыя ўзламалі найбуйнейшую біржу Binance і перавялі сабе мільярды даляраў у крыптавалюце. Паводле інфармацыі самой платформы, страты могуць перавысіць $6 млрд. Калі гэтыя ацэнкі пацвердзяцца, узлом стане найбуйнейшым у гісторыі, паведамляе РБК.
Паводле папярэдніх звестак расследавання, зламыснікі скампраметавалі асабісты ноўтбук аднаго з інжынераў DevOps. Гэта дазволіла хакерам атрымаць доступ да сэрвіснага кантэйнера ды ініцыяваць несанкцыянаваныя транзакцыі для вываду сродкаў. Пры гэтым кампанія не выявіла прыкмет выцеку закрытых ключоў (private keys) ад крыптакашалькоў.
DevOps — папулярная метадалогія, прызначаная для аптымізацыі працоўных працэсаў і павышэння прадукцыйнасці кампаній. Яна заснаваная на шчыльным узаемадзеянні распрацоўшчыкаў, тэстараў і іншых IT-спецыялістаў у камандзе.
Спецыяліст DevOps наладжвае серверы, воблачную інфраструктуру, аўтаматызацыю і сочыць за стабільнай працай праграм.
«Мы не выявілі ніякіх доказаў выцеку закрытых ключоў крыптакашалькоў», — заявіла кампанія.
Binance паабяцала апублікаваць падрабязную тэхнічную справаздачу пасля завяршэння расследавання і праверкі ўсіх абставін інцыдэнту. Маштаб наступстваў кампанія ацаніла прыкладна на $6,3 млрд. Разам з партнёрамі з блокчэйн-індустрыі Binance удалося замарозіць каля $3 млрд закранутых актываў непасрэдна ў блокчэйне.
Крыптабіржа заявіла, што кампенсуе ўсе страты за кошт фонду SAFU (Secure Asset Fund for Users — фонду бяспекі актываў карыстальнікаў).
«Сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы», — падкрэслілі ў кампаніі. Пасля ліквідацыі наступстваў інцыдэнту біржа таксама мае намер апублікаваць абноўленую справаздачу аб рэзервах.
Заснавальнік Binance Чанпэн Джаа пацвердзіў узлом біржы і заявіў, што сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы.
Паводле яго слоў, Tetherі Circleаператыўна замарозілі актывы на суму каля $971 млн і $823 млн адпаведна.
Кіраўнік SpaceX Ілан Маск адрэагаваў на паведамленне пра ўзлом найбуйнейшай крыптабіржы Binance фразай пра праграмную ўразлівасць.
«Кожны дзень — нулявы дзень», — напісаў бізнесмен у сацыяльнай сетцы X.
Каментары