У Празе ў выніку сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў на галоўным чыгуначным вакзале раніцай 17 лістапада пацярпелі не менш за 46 чалавек.

Аварыя адбылася каля 7‑й гадзіны раніцы на мосце над вуліцай Сейфертавай. Абодва цягнікі рухаліся з невялікай хуткасцю, таму, паводле звестак ратавальнікаў, сур’ёзных разбурэнняў не адбылося. Пры гэтым былі пашкоджаныя пярэднія часткі абодвух саставаў.
Рух цягнікоў у напрамку раёнаў Высачаны і Лібень спынялі на дзве гадзіны. Пасля 9‑й гадзіны працу чатырох платформаў вакзала аднавілі.
Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцы Прагі. Чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, астатнія атрымалі нязначныя траўмы.
Міністр транспарту Чэхіі Іван Беднаржык назваў аварыю «вельмі сур’ёзным здарэннем». Паводле яго, цяпер найважнейшае — паклапаціцца пра пацярпелых.
Прычыны і абставіны здарэння расследуе Чыгуначная інспекцыя.
Каментары