Пасля перамоў з Уладзімірам Пуціным у Кітаі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў далейшую вайсковую дапамогу Украіне з боку еўрапейскіх краін. Пра гэта паведамляе выданне Politico са спасылкай на чатырох еўрапейскіх чыноўнікаў, знаёмых са зместам размовы.

19 лістапада Трамп патэлефанаваў еўрапейскім лідарам, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы ў Берліне. Размова адбылася з борта прэзідэнцкага самалёта Air Force One праз некалькі гадзін пасля перамоў з Пуціным і старшынёй КНР Сі Дзіньпінам у кітайскім Шэньджэні.
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Пуцін нібыта сур'ёзна настроены на мірныя перамовы па Украіне. Пры гэтым Трамп выказаў сумнеў у мэтазгоднасці далейшага выдзялення мільярдаў даляраў на вайсковую падтрымку Кіева з боку Кааліцыі ахвотных.
Па словах аднаго з удзельнікаў сустрэчы, Трамп падкрэсліў, што ў вайне гіне шмат людзей, а дзяржавы трацяць на яе значныя сродкі, таму баявыя дзеянні неабходна спыніць. Трамп таксама запэўніў еўрапейскіх лідараў, што Пуцін гатовы дамаўляцца пра мірнае пагадненне.
Белы дом пакуль афіцыйна гэту інфармацыю не каментаваў.
Раней выданне Bloomberg паведамляла, што еўрапейскія чыноўнікі скептычна ацэньваюць гатоўнасць Пуціна завяршыць вайну. Яны таксама асцерагаюцца, што падчас закрытых перамоў у Кітаі Трамп мог пагадзіцца на саступкі, непрымальныя для Украіны.
«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні
Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА
«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»
Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал
Каментары