Свет

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку

У заапарку амерыканскага Цынцынаці трагічна загінула бегемоціха Фіёна, якая была самым вядомым гіпапатамам свету з моманту свайго нараджэння ў 2017 годзе. Яна памерла ад таго, што з'ела вязаную шапку наведвальніка, якая выпадкова заляцела ў вальер, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jason Whitman/NurPhoto via Getty Images

«З глыбокім смуткам паведамляем вам гэтую жудасную навіну: Фіёну не ўдалося выратаваць, нягледзячы на ўсе спробы каманды нашых выдатных ветэрынараў і даглядчыкаў дапамагчы ёй», — гаворыцца ў апублікаванай у чацвер заяве заапарка.

Фіёна праглынула шапку за дзесяць дзён да смерці, і спачатку нішто не прадвяшчала такога трагічнага канца.

«Мы цяпер у шоку. Такога мы не чакалі. Яна змагалася да самага канца», — сказаў дырэктар заапарка Дэйв Джэнайк.

Фіёна нарадзілася ў студзені 2017 года вельмі моцна неданошанай — яна важыла ўсяго 13 кілаграмаў, што прыкладна ў тры разы менш за норму.

Супрацоўнікі заапарка пачалі публікаваць у сацсетках усю гісторыю маленькай Фіёны крок за крокам: як яна змагалася за жыццё, як расла, плавала, гуляла. У выніку Фіёна праславілася на ўвесь свет.

У яе гонар, акрамя іншага, назвалі смак марожанага, а таксама ўключылі яе вобраз у балет «Шчаўкунок» у выкананні мясцовай трупы ў Цынцынаці.

Яе смерць таксама апынулася заўчаснай: паводле слоў спецыялістаў заапарка Цынцынаці, звычайна бегемоты ў няволі жывуць да 50 гадоў.

Прэс-сакратарка заапарка Мішэль Кёрлі расказала прэсе, што шапка трапіла ў вальер Фіёны зусім выпадкова: наведвальнік падкінуў яе ўгору, яна трапіла ў вентылятар на столі, і той закінуў яе ў невялікую шчыліну паміж агароджай і столлю.

«Наўмысна паўтарыць такое, напэўна, не атрымалася б», — сказала Кёрлі.

Праз некалькі дзён пасля гэтага здарэння ў Фіёны пачаў знікаць апетыт.

Супрацоўнікі заапарка спрабавалі карміць яе, каб ежа прапхнула шапку праз стрававальны тракт. УГД, зробленае перад смерцю, паказала, што шапка была ў тонкім кішачніку.

Зрабіць аперацыю даросламу бегемоту немагчыма, і ветэрынарам заставалася толькі спадзявацца, што шапка выйдзе сама. Яны, праўда, паспрабавалі дапамагчы працэсу, паставіўшы Фіёну на спецыяльную вібрацыйную платформу, якую пазычылі на мясцовай стайні.

Мэр Цынцынаці Афтаб Пурэвал сказаў, што Фіёна была для горада «сімвалам стойкасці і радасці».

«Пры відзе яе твару мноства дзяцей, іх бацькоў, наведвальнікаў заапарка з усяго свету азараліся ўсмешкай, — напісаў мэр у сетцы X. — Наш горад забіты гэтым горам, але мы бясконца ўдзячныя ёй за тое, што яна была ў нашым жыцці».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць